пры ўваходзе ў лес дарога раздвойвалася, разбягалася на дзве дарогі. адна, вузкая, калёсная спадала ў лагчыну і прабіралася нізам, праз кусты, як бы апаясываючы сабой нешырокі чысты лужок. другая была больш кружная, байчэйшая і ішла верхам па сасновым бары. карані спрэс павыпіналіся з зямлі цэлымі вузламі, абабітыя, абадраныя. на іх усюды выступіла, пазападала пяском і ах запяклася на сонцы смала.
была тут яшчэ і сцяжынка -- ледзь прыкметная, усланая сасновымі іголкамі і калючымі, бы вожыкі, шышкамі. яна праставала цераз лужок і далей па лесе ўжо віляла між дзвюх дарог, то аддаляючыся, то набліжаючыся ад адной да другой. юля збочыла на гэтую сцяжынку.
лужок быў нядаўна скошаны. яшчэ нават не адрасла атава. скрозь толькі тырчала густою шчоткаю вострая пакоша. сухая, жоўтая на пракосах сухая, жоўтая на пракосах і зялёная, ядраная там, дзе ляжалі рады. відаць, той, хто тут касіў, добра ведаў, што пакідаць сена ля дарогі нельга. кожны, хто будзе сюдою ехаць, ускубе ці каню, ці сабе пад бок, каб не мулка было трэсціся на голых драбінах. таму перавёў яго дахаты, бо ні стажка, ні коп нідзе паблізу не было відаць. трава ўсюды была скошана чыста, роўна. нават паабкошвана была дарога. толькі ў адным месцы рыжэла невялічкая лапінка. (192 словы)
музай для максіма багдановіча стала ганна какуева, сястра ягонага аднакласніка, таленавітая піяністка. “зорка венера… ” не мае свайго адрасанта, аднак такі бліскучы раманс мог напісаць чалавек, сэрца якога “напаткала” палкае і моцнае юначае пачуццё.
творчасць максіма багдановіча — гэта цэлае жыццё. у зборніку "вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. у творах м. багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "зорка венера". ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. пра яе будзе напамінаць і венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Нужен текст по без язу за 8 класс называется"бярозка"! ! это пересказ !