Зямлянкі былі б пустыя, каб не відно было, што адну з іх пакінулі нядаўна, што тут усё ж такі нехта жыў. У ёй яшчэ не паспеў выветрыцца дух нядаўняга людскога прыстанішча. На нарах ляжала свежая яшчэ непрацёртая салома, а ля парога складзены былі сухія дровы. У першы момант падумалася, што чалавек адышоўся толькі на хвіліну і зараз жа вернецца.
Ігнат і лейтэнант Галабурда стаялі за зямлянкай, ля крывой ад самага камля бярозкі. Расла ж яна на невялікім грудку, з-пад якога выцякала крынічка, як вымыты ў пяску сподачак. А потым са сподачка вада імкліва ішла аж пад снег, хаваючы ад усіх сваю жывую неспакойную сілу.
Проза — адзін з асноўных відаў літаратурна-мастацкай творчасці. Невершаваная літаратура, сваім зместам звернутая на пазнанне і адлюстраванне складаных жыццёвых з'яў, людскіх узаемадачыненняў, характараў. У празаічнай форме звычайна пішуцца эпічныя творы, але могуць быць і такія, як вершы ў прозе, свабодны верш
Эпас - (гр.рассказ, апавяданне) - адзін з трох родаў літаратуры, апавядальны род. Жанравыя разнавіднасці эпасу: казка, навэла, аповесць, апавяданне, нарыс, раман і г.д. Эпас як род літаратуры прайгравае знешнюю па адносінах да аўтара, аб'ектыўную рэчаіснасць у яе аб'ектыўнай сутнасці. Эпас выкарыстоўвае разнастайныя выкладу — апавяданне, апісанне, дыялог, маналог, аўтарскія адступленні.
Паэзія — адзін з асноўных відаў мастацтва слова. Вызначаецца вершаванай формай, шырокім ужываннем слоўных вобразаў (тропаў, фігур), настроенасцю на думкі і пачуцці яркія, узнёслыя, прыгожыя, гарманічна выказаныя, як у лірычных вершах.
Лірыка — заўсёды паэзія, але паэзія — не толькі лірыка, гэта і ліра-эпічныя творы, вершы ў прозе і інш.
Лірычная паэзія заўсёды раскрывае перад намі ўнутраны свет чалавека.
У адрозненне ад эпічнага, лірычны твор, як правіла, не мае сюжэта, не паказвае чалавечыя характары ў іх развіцці і разнастайных сувязях. Лірычны твор звычайна пішацца ў форме маналога. Ён невялікі па аб'ёме. Але затое кожнае слова, кожны гук у вершы маюць асаблівае значэнне, глыбокі сэнс.
Объяснение:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Чаму у слове уляцець пишацца я , а у слове вылецнць - е ?