Объяснение:
Літару ў (ў
нескладовае) пішам:
Пасля галосных у пачатку слова: сонца ўзышло;
У сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: паўза,
саўна, фаўна;
Пры чаргаванні [л] з [ў]: чытаў, думаў; але: палка, памылка, Алжыр;
Пры чаргаванні [в] з [ў]: лава – лаўка, крыві – кроў; але: ва В’етнаме, на рацэ Влтава;
Пасля злучка, калі папярэдняе слова заканчваецца
на галосны: хлопцы-ўмельцы;
Пасля двукосся, калі папярэдняе слова
заканчваецца на галосны: часопіс
“Бярозка” ўзнагародзіў пераможцаў;
гучнае “ўра”
***Літару у
(у складовае) пішам:
У пачатку сказа: У лесе было ціха.
Пасля знакаў прыпынку: школа, у якой вучуся;
Пасля зычных: луг;
У пачатку ўласных назваў: на Урале;
У запазычаных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус: радыус, страус;
У словах з націскным у: аул, баул;
На канцы запазычаных слоў не пад націскам: фрау,
ток-шоу
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Вобразы сымона і лявона зяблікаў у драме янкі купалы "раскіданае гняздо". написать сочинение
Усёй душой Сымон ненавідзіць прыгнятальнікаў, тых, хто не дае не толькі яго сям'і, а і ўсім сялянам вольна жыць. У адрозненне ад бацькі, які не бачыў выйсця са становішча, у якім апынуўся, Лявон добра ўсвядоміў — выйсце ў барацьбе. I ён гатовы да гэтай барацьбы. Памірыцца з панічом — такой думкі няма у галаве Сымона. Для яго гэта прыніжэнне чалавечай годнасці. На прапанову маці пайсці да паніча на службу хлопец гнеўна і рашуча адказвае: «...Не пайду туды, і вы ўсе не пойдзеце. Ад наго кроку ў той бок не дам і адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала векавечнай перагародкай паміж імі і намі, і не зніпітожыць яе сілай чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі!..»
Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я. Купала хацеў паказаць даведзеную да адчаю беззямеллем частку сялянства, якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спадзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброеную барацьбу з несправядлівым сацыяльным ладам.