ynikolaev2657
?>

Легенда пра дуб и сасну на беларускай мове

Белорусская мова

Ответы

Вадим
Дуб і сасна
Увагу ўсіх, хто едзе ў горад па старой дарозе Гарадзея-Нясвіж, прыцягвае незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся, ях закаханыя на ўсё жыццё. Вакол помніка - агароджа і надпіс: "Аберагаецца дзяржавай". У нашы дні тут пабудавана арка з заручальнымі пярсцёнкамі. Сюды прыязджаюць маладыя ў дзень рэгістрацыі шлюбу, каб прысягнуць на каханне, і абяцаюць зберагаць адзін аднаго так, як робяць гэта дуб і сасна на працягу стагоддзяў.

Шмат легенд звязана з гэтымі дрэвамі. У іх абавязкова прысутнічаюць закаханыя, якіх разлучылі сілаю. Адна з легенд апавядае пра тыя часы, калі ў Нясвіжы быў створаны прыгонны тэатр.

Падзеі адбываліся ў другой палове XVIII стагоддзя. У Слуцку таксама існаваў у той час прыгонны тэатр. Браты Міхал і Геранім Радзівілы часта пазычалі адзін аднаму артыстаў. На слуцкай сцэне балет развіваўся значна раней, чым у Нясвіжы, дзе спачатку аддавалі перавагу драматычнаму мастацтву. Калі ў Нясвіжы задумалі паставіць некалькі балетных спектакляў, са Слуцка прывезлі артыстаў-танцораў у абмен на таленавітых нясвіжскіх музыкантаў.

Паданне расказвае, што сярод балерын вызначалася талентам і прыгажосцю семнаццацігадовая Гануся. Стройная, з вялікім блакітнымі вачыма, якія ў танцы запальваліся агнём незвычайнага натхнення, яна пакарала сэрцы гледачоў. Не маглі застацца раўнадушнымі да вялікага таленту простай дзяўчыны нават князі і іх шматлікія знакамітыя госці. Некаторыя з гасцей спадзяваліся знайсці спагадлівы адказ на свае заляцанні і былі пакрыўджаны, калі артыстка рэзка і рашуча адмаўляла ўсім, нягледзячы на паходжанне і званні. Гэта абражала фанабэрыстых паклоннікаў, якія нават спрабавалі скардзіцца самому князю і патрабавалі адправіць яе на канюшню. Каб пазбегнуць прызнанняў у каханні, зневажальных падарункаў, танцорка вымушана была пасля спектакля хавацца ў патаемных месцах. Часта для гэтай мэты яна выкарыстоўвала старыя дэкарацыі за сцэнай.

Нясвіжскі мастак, малады прыгажун Язэп, які не аднойчы рыхтаваў дэкарацыі да спектакляў, ведаў, дзе хавалася дзяўчына. У яго сэрцы агонь кахання гарэў яшчэ з таго моманту, калі ён першы раз убачыў Ганусю ў замку. Гануся таксама марыла аб вялікім каханні, якое часта павінна была перадаваць у танцы, але ніколі яшчэ не перажывала ў сапраўдным жыцці. Яна даўно звярнула ўвагу на маладога мастака і чакала прызнання толькі ад яго. Язэп жа лічыў сябе недастойным увагі такой таленавітай балерыны. Дзяўчына здавалася яму недасягальнай зоркай, ідэалам. Больш за ўсё ён баяўся словамі прызнання абразіць, напалохаць каханую і страціць яе давер і прыхільнасць.

Такое становішча цягнулася амаль два гады. Хутка закончваўся тэрмін дагавору, і Гануся павінна была вярнуцца ў Слуцк. Адчай, які перажываў юнак пры думцы аб расставанні, дапамог яму перамагчы нерашучасць і прызнацца любай у сваім вялікім каханні. Доўгачаканыя словы ўсхваляванага хлопца знайшлі водгук у сэрцы дзяўчыны. Шчаслівыя закаханыя вырашылі звярнуцца да князя Міхала за дазволам на шлюб. Нясвіжскі князь даў згоду на вяселле, але патрэбна было ведаць яшчэ, што скажа слуцкі Радзівіл. Тут трэба зазначыць, што слуцкі князь вызначаўся хваравітай жорсткасцю ў адносінах да прыгонных. Для яго найвялікшай асалодай было слухаць енкі паднявольных, якіх сурова каралі за самую нязначную правіннасць. Здарылася самае страшнае: жорсткі князь у вялікім гневе загадаў закаваць дзяўчыну ў кайданы і даставіць яе назад у Слуцк. Пачуўшы гэта рашэнне, закаханыя вырашылі ўцякаць. Але салдаты злавілі ўцекачоў недалёка ад Нясвіжа. Апошні абдымак іх і роспач былі такімі адчайнымі, што нават сэрцы салдатаў не вытрымалі: яны плакалі разам з тымі, каго павінны былі разлучыць. Закаваную ў кайданы Ганусю павезлі ў Слуцк, а праз некалькі дзён у Нясвіжы даведаліся, што дзяўчына загінула. Ніхто дакладна не мог сказаць, што з ёй здарылася: ці яна сама дабравольна пакінула гэты свет, у якім не магла жыць без каханага, ці загінула ў страшэнных пакутах у змрочным падзямеллі.

3 той пары Язэп у любое надвор'е хадзіў на месца іх апошняга расстання і праводзіў там цэлыя гадзіны. Можа гэта ён пасадзіў і выгадаваў у памяць аб сваім адзіным каханні незвычайныя дрэвы. Фактам з'яўляецца тое, што ён адрокся ад свету, пайшоў у манастыр і ўсё жыццё аддаў мастацтву.

Дуб і сасна дажылі да нашых дзён. Расказваюць, што ў час апошняй вайны немцы хацелі вывезці гэты цуд прыроды ў Германію, але не паспелі. Неразлучныя дрэвы неаднойчы прыцягвалі ўвагу мастакоў, паэтаў, музыкантаў. На жаль, сасна ў 1999 годзе загінула.
Bondarev_Ayupova795
Учора выпаў першы снег. Вось і наступіла сапраўдная зіма. Тэмпература ўжо другі тыдзень не падымаецца вышэй за нуль, але снегу не было. Затое ішоў дождж, было вельмі весела ісці раніцай у школу па траскучым лёдзе.
А цяпер усё белае-белае. Дахі дамоў быццам шапкі надзелі. Галінкі на дрэвах ўрэшце не дрыжаць голымі ад ветру. Газоны некранута чыстыя. Толькі там, дзе прабеглі кошкі ці сабакі альбо скарацілі шлях людзі, цягнуцца здрадлівыя дарожкі слядоў.
Калі выпаў снег, адразу нібы і не так холадна стала. Ды і настрой стаў амаль святочны. Хочацца кідацца снежкамі, ляпіць снегавіка, катацца на каньках і на лыжах.
Ужо адчуваецца дыханне Новага года. У крамах ужо ідзе ўпрыгожванне залаў. Хутка, зусім хутка прыйдзе да нас у хату гэта выдатнае свята. Будзе упрыгожаная ёлка, канцэрты па тэлевізары, хлапушкі і феерверкі, святочная вячэра з аліўе і мандарынамі. А самае галоўнае - падарункі.
Я люблю зіму за той святочны настрой, які яна дорыць людзям.
Olgax732

Мае зімовыя канікулы пачаліся з розных паездак, выездаў у горы і шмат чаго цікавага. Як толькі пачаліся вакацыі мае родныя не прымусілі мяне сумаваць. У маім горадзе праходзіла дзіцячае лядовае шоу "Марозка". Натуральна мы з сям'ёй пайшлі на яго. Мы сядзелі на першым радзе, і атрымлівалі асалоду ад акторамі. Каток так і свяціўся рознымі агеньчыкамі. Спектакль нам вельмі спадабаўся! Мы вырашылі што ў наступным годзе абавязкова паедзем на новы спектакль лядовага шоу. Але гэта не канец маіх прыгод, на наступны дзень мы паехалі ў горы з нашымі знаёмымі. Там мы каталіся на лыжах, і падымаліся на гару ўверх. Нам было вельмі весела сядзець у кампаніі сяброў з гарачым шакаладам. Там было холадна, але вясёлымі загадкамі і гульнямі мы імгненна саграваліся! Пасля гэтага прайшло два дні, усе гэтыя дні мы ўпрыгожвалі дом да Новага года. На наступны дзень мы паехалі ў студыю "Авакада" там мы прайшлі квэст "Выратаванне Снягуркі". Пасля квэста нас загрымаваны пад акцёраў квэста. Я была Снягуркай. Пасля гэтага мы паехалі дадому і вырашылі запрасіць сяброў на начлег. З маімі сябрамі мы рыхтавалі навагоднія пернікі! Нам было вельмі весела! Гэтыя навагоднія вакацыі былі самыя лепшыя для мяне дні. Я вельмі шчаслівая!

Надеюсь

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Легенда пра дуб и сасну на беларускай мове
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

vps1050
oyudina
Владимирович111
panstel
akudryashov
thedoomsdatdcs36
Femida76
Aleksandr
Irina_Chernyaev532
Belov
Дмитриевич Бирковская69
Нужен отзыв о стихе "косы" петрусь бровка.​
Любовь
ekaterinkat
smakarov76
anatolevich1931