Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ. Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
skononova01
25.07.2020
Побач з домам маёй бабулі працякае звонкі ручаёк, які пачынаецца з крынічанькі і хутка бяжыць да рэчанькі. На яго дне ляжаць маленькія і вялікія каменьчыкі, праз якія ручаёк пераскоквае, як з парожка на парожак. Агінаючы вельмі вялікія камяні, ручаёк падзяляецца на маленькія струменьчыкі, а потым зноў збіраецца разам. Месцамі ручаёк разліваецца і становіцца настолькі спакойным, што на яго паверхні бачны толькі дробныя хвалькі, а на раслінах, якія схіляюцца да вады, сядзяць рознакаляровыя матылькі. Калі на небе няма хмарак, у такія месцы прыходзяць конікі, каб пабыць у цяньку і папіць чыстай вады. У дрэвах і кустах побач з ручаём шмат птушачак, якія звілі тут свае гняздзечкі. Часта з лесу да ручая прылятае зязюлька.