Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які паясняе выказнік або іншыя члены сказа і абазначае прымету названага імі дзеяння або прыметы.
Акалічнасць месца абазначае месца, напрамак дзеяння і адказвае на пытанні ДЗЕ? КУДЫ? АДКУЛЬ?
Хмаркі белыя марудна за лясы плывуць. (куды?)
На вуліцы было многа народу. (дзе?)
Акалічнасць часу абазначае час дзеяння, яго працягласць, пачатак ці завяршэнне і адказвае на пытанні КАЛІ? З ЯКОГА ЧАСУ? ЗА ЯКІ ЧАС?
Буду пець сваю я песню ўзімку. (калі?)
Акалічнасць прычыны абазначае прычыну дзеяння і адказвае на пытанне ЧАМУ? З ЯКОЙ ПРЫЧЫНЫ?
А мяцеліца ад злосці белай грываю трасе. (з якой прычына?)
(можна замяніць ЗЛОСНА)
Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні ДЛЯ ЧАГО? З ЯКОЙ МЭТАЙ?
А пасля мы паехалі знаёміцца з будаўніцтвам электрастанцыі.
(з якой мэтай?)
Акалічнасць дзеяння абазначае дзеяння і адказвае на пытанні ЯК? ЯКІМ ЧЫНАМ?
Натужліва гулі ў траве чмялі.
Акалічнасць меры і ступені абазначае меру, колькасць чаго-небудзь або ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні КОЛЬКІ? ЯК МНОГА? У ЯКОЙ СТУПЕНІ? НАКОЛЬКІ?
Да слёз крануў мяне расказ старога пасечніка. (наколькі?)
(можна замяніць ВЕЛЬМІ)
Акалічнасць умовы абазначае ўмову, пры якой можа адбывацца дзеянне, і адказвае на пытанні ПРЫ ЯКОЙ УМОВЕ?
Пры замаразках насякомыя пачынаюць хавацца ў зімовыя сховішчы.
Акалічнасць уступкі абазначае абставіны, насуперак якім адбываецца дзеянне, і адказвае на пытанне НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ШТО?
Нягледзячы на абставіны, мы змаглі выканаць заданне.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Трэба складзиць сказы са схем
Цытатная характарыстыка Кручкова:
"Я ж цябе навучу, куды няправых сведкаў садзяць"
"Тут, брат, нам харошае жніво!"
"Я хоць чалавек, як кажаш, судовы, але ўсё зраблю па-хрысціянску ды яшчэ на тваім вяселлі паскачу"
"Харашо! Для вас здзелаю, прыму грэх і ответ на себя"
"Я ж сам шляхціц, вам родны, але што ж рабіць? Служба - не дружба. Законы, міленькія, законы!"
Цытатная характарыстыка Пісульніка:
"Пісулькін важна садзіцца, вымае корак з чарнільніцы, разбірае паперы і іншыя падае станавому"
"Харашо быць пісьмавадзіцелем у разумнага чалавека"