Многія людзі не любяць восень, лічаць яе сумнай. Магчыма, гэта так і ёсць: шэрае неба, працяглыя дажджы, абрыдлы холад...
Але мне здаецца, што восень мае сваю прыгажосць. Мне падабаецца, што ўвосень нельга здагадацца, якое надвор'е будзе заўтра: сонца ці дождж. Я сам такі ж непрадказальны і люблю, калі ў жыцці ёсць месца сюрпрызу.
Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе.
Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор'е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю.
І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, - гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы - мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень - мой любімы асенні месяц, а восень - мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень - сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень - цудоўная, на мой погляд, пара.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
5. паразважайце, якую агульначалавечую думку раскрывае паэт у «свіцязянка».
Вітаўт — адзін з найвялікшых князёў Беларусь Менавіта пры вялікім князю Вітаўту, які правіў і жыў у 1350—1430 гадах, Беларусь стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. У час яго княжання наша дзяржава мела трывалыя дыпламатычныя адносіны літаральна з усімі заходнееўрапейскімі краінамі, а таксама з Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Масковіяй. Пры княжанні Вітаўта Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Вобраз князя, яго слаўныя справы знайшлі адлюстраванне ў многіх літаратурных помніках гэтага перыяду: «Пахвале Вітаўту», «Хроніцы Быхаўца», «Песні пра зубра» М.Гусоўскага.
У адным з арыгінальных помнікаў беларускай старажытнай літаратуры «Пахвале вялікаму князю Вітаўту» гучыць усхваляванае лірычнае слова пра вялікага князя. Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўрачыстае ўхваленне велічных вынікаў яго дзяржаўнай дзейнасці. Аўтар «Пахвалы Вітаўту» ўслаўляе князя як мудрага і ўсемагутнага валадара, даносіць да чытача сваё ўяўленне пра яго веліч і славу. «Калі б было магчыма ігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара», — красамоўна сцвярджае ён. Аўтар гаворыць пра агромністы палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго вялікі міжнародны аўтарытэт. «...Вялікія князі, вялікія землі, пра якія мы тут пісалі, адны ў вялікай любові жылі з ім, а іншыя моцна служылі яму, слаўнаму гаспадару, пашану вялікую выказвалі і падарункі шматлікія прыносілі яму не толькі кожны год, але і кожны дзень». Усемагутны Вітаўт, сцвярджае аўтар, узводзіў на трон і пазбаўляў улады татарскіх ханаў у грознай Залатой ардзе і фактычна валодаў «усёй рускай зямлёю».
Объяснение: