. Пішуцца разам: прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш. 2. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш. 3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).
info2471
09.11.2021
У Беларусі шмат прыгожых гарадоў: старажытных з іх шматвяковымі замкамі і цэрквамі, як Полацк, і маладых індустрыяльных гарадоў, як Салігорск. І ўсё ж такі, на маю думку, самы прыгожы горад нашай краіны - гэта Мінск, па сумяшчальніцтве сталіца Беларусі і мой родны горад. Мінск - палітычны, эканамічны, культурны, навуковы і транспартны цэнтр Беларусі. Горад прыцягвае новых жыхароў, як агеньчык свечкі матылькоў. Сюды з'язджаюцца для вучобы і ў пошуках працы з усіх абласных і раённых цэнтраў, гарадоў і вёсак. Менавіта таму Мінск з'яўляецца самым густанаселеным горадам рэспублікі: тут пражывае больш за два з паловай мільёны чалавек з дзевяці з паловай мільёнаў насельніцтва краіны. Мінск размешчаны ў самым цэнтры Беларусі на рацэ Свіслач. На жаль, у горадзе засталося зусім няшмат месцаў некранутай прыроды. А тыя, што засталіся, вельмі моцна забруджаныя. Усё гэта плата за выгоды цывілізацыі і паскораную індустрыялізацыю. Але як жа часам хочацца прагуляцца па чыстым парку і выкупацца ў чыстай рэчцы! Я, напрыклад, з задавальненнем гуляю па парку Чалюскінцаў, які знаходзіцца недалёка ад майго дома: купляю марожанае і бязмэтна блукаю па алеях, атрымліваючы асалоду ад відаў прыроды. У Мінску шмат і іншых магчымасцяў для адпачынку. Тут мноства кінатэатраў, стадыёнаў, музеяў. Мой любімы кінатэатр - Аўрора. Мы часта ходзім туды з сябрамі, каб атрымаць асалоду ад навінак сусветнага кінематографа. Для гасцей горада ў Мінску больш за ўсё будуць цікавымі яго архітэктурныя славутасці. Хоць у Мінску не вельмі шмат па-сапраўднаму старажытных архітэктурных помнікаў з-за таго, што яго неаднаразова разбуралі да падмурка падчас войнаў, тут усё яшчэ ёсць, на што паглядзець, напрыклад, Траецкае прадмесце, "Чырвоны касцёл", Кафедральны сабор Дзевы Марыі, будынак гарадской ратушы, з больш сучасных пабудоў - Тэатр оперы і балета, галоўны будынак Акадэміі навук і шмат чаго іншага. Увогуле, у горадзе знойдуцца забавы на любы густ. Прыязджайце да нас у Мінск, не пашкадуеце.
прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.
2. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.
3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).