minaskorolev8
?>

Праверка ведау па тэме личэбник на картках

Белорусская мова

Ответы

veravlad

Пераходныя дзеясловы выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб’екта гэтага дзеяння. У беларускай мове субстантывы, на якія непасрэдна пераходзіць дзеянне, выражанае дзеясловам, ужываюцца звычайна:

у вінавальным склоне (напр.: бачыць настаўніка, правяраць сшыткі, слухаць музыку),

радзей у родным: у прыватнасці пры дзеясловах жадання некаторых прыставачных дзеясловах (тыпу нарабіць, наглядзецца), пры аб’екце часовага карыстання (вазьмі нажа, папрашу сшытка), пры абазначэнні субстантывам часткі прадмета (напіцца вады, нарэзаць хлеба), пры наяўнасці ў дзеяслова адмоўнай часціцы не (не слухаеш прамовы, не здаў экзаменаў) і ў некаторых іншых выпадках);

такое дапаўненне пры пераходных дзеясловах называецца прамым аб’ектам і можа абазначаць: назвы асобы ці жывёлы (апранаць дзіця, даглядаць цялят), назвы неадушаўлёных прадметаў (надрукаваць кнігу, рамантаваць кватэру), абстрактныя паняцці (падаць каманду, траціць надзею).

У некаторх пераходных дзеясловах, калі яны ўжываюцца без прамога аб’екта, можа аслабляцца аб’ектнае значэнне, а ўвага засяроджвацца на самім дзеянні (пар.: спявае песню і прыгожа спявае, чытае кнігу і хутка чытае).

Пры непрамым пераходзе дзеяння на прадмет абазначэнне апошняга ўжываецца ў розных ускосных склонах, акрамя вінавальнага (напр.: гуляць у футбол, ківаць галавой, жыць з сястрой). Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі, да якіх адносяцца, у прыватнасці, дзеясловы руху (бегчы, ехаць, ісці), дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці (плакаць, спаць; дзейнічаць, настаўнічаць).

Катэгорыя пераходнасці / непераходнасці не мае спецыяльных марфалагічных паказчыкаў:

часам далучэнне прыстаўкі да непераходнага дзеяслова робіць яго пераходным (дыхнуць – выдыхнуць, жыць – абжыць, працаваць – выпрацваць);

заўсёды далучэнне постфікса -ся да пераходнага дзеяслова робіць яго непераходным (здзіўляць – здзіўляцца, мыць – мыцца, сустракаць – сустракацца).

natachi

Назоўнік — часьціна мовы, абазначае ймя альбо назву прадмета, адказвае на пытаньні: хто? што?

Адушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць жывыя істоты: людзей і жывёл. Адказваюць на пытаньне хто?: вандроўца, музыка, мядзьведзь.

Неадушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць расьліны і нежывыя аб’екты: рэчы, зьявы. Адказваюць на пытаньне што?: партфэль, гумка, навальніца.

род лік

адзіночны множны

мужчынскi род (ён)

жаночы род (яна)

нiякi род (яно) пакой (гэты, мой, той)

кватэра (гэта, мая, тая)

мястэчка (гэта, маё, тое) пакоi (гэтыя, мае, тыя)

кватэры (гэтыя, мае, тыя)

мястэчкі (гэтыя, мае, тыя)

Агульны род — маюць назоўнікі, якія могуць належаць асобам рознага полу. Прыкладам: знаўца, вандроўца, матавіла, маруда, гарэза, Жэня ды іншыя.

! У беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае род і лік назоўнікаў. Прыкладам, у беларускай мове дзiця — ніякага роду; боль, мазоль, мэдаль, надпiс, палын, пыл, росьпiс, рукапiс, сабака, фальш, шынэль — мужчынскага роду. Словы грудзi, дзьверы, крупы, а таксама ўсе назвы ягад: журавіны, маліны, суніцы, чарніцы і інш. — маюць толькі множны лік. Род і лік назоўнікаў неабходна правяраць і вучыць па слоўніку.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Праверка ведау па тэме личэбник на картках
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

bikemaster
Lukina
pryvalovo48
yanva
KovalenkoIL
О. Карпов1691
schumacher8
sveta300856729
Станиславович ыфвыв
aprilsamara2019
DVOct33
muraveiynik
merung
lyukiss
bolosolo77