Mukhlaev-Olga
?>

Сочинение по фильму в турова шляхтич завальня . кто может!

Белорусская мова

Ответы

tip36

рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. а ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў ян баршчэўскі. вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх аповеды падарожнікаў у доме шляхціца завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.найбольш цікавыя апавяданні "плачка" і "сын буры". "плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. у гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых , у пустых касцёлах і на руінах. на яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе плачкай. вобраз плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.у апавяданні "сын буры" сляпы францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе сынам буры. у час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. сын буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. сын буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.вобразы плачкі і сына буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. кніга "шляхціц завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.

ibird777
Улетку я часта хадзіў на на возера, што знаходзілася паблізу нашай вёскі. каля возера расла вольха. закінуўшы вуду, я любіў ляжаць пад ёю і, не зводзячы вачэй з якога-небудзь  воблака, глядзець на неба. асабліва прыемна такое баўленне часу, калі воддаль раз-пораз вуха ловіць водгалас  надыходзячай навальніцы. я жыву на краю вёскі недалёка ад возера, таму магу ляжаць да таго часу, пакуль ўжо не зазіхацяць водсветы маланак над галавою. так было і ў гэты аўторак. з адным толькі адрозненнем. навальніца на гэты раз пачалася ў адно імгненне. таму я паспеў толькі перабегчы цераз зааранае iржышча і дабегчы да бліжэйшай амшары, дзе і намерыўся перачакаць непагадзь. на зямлю апусцілася такая імгла, што хоць вока выкалі. мне было вельмі страшна, але я, заціскаючы вушы рукамі, дачакаўся заканчэння гэтага жаху, і атрымаў магчымасць  імчацца дадому, дзе ў цяпле і цішыні жаваў ігрушы і распавядаў пра сваю прыгоду маме. мама сказала, што будзе мне навука, як перад навальніцай на возера хадзіць. думаю, яна мае рацыю.
Svetlaru70
15 лістапада 2014 года адбыўся матч адборачнага турніру еўра-2016 паміж зборнымі і беларусі і іспаніі. матч адбыўся на хатнім стадыёне іспанскай зборнай "нуэва каламбіну", і іспанцам, здаецца, і родныя сцены. беларусь прайграла іспаніі ў гэтым матчы з разгромным лікам 3: 0. дацкі суддзя кенн хансен залічыў тры мячы ў вароты нашай зборнай. першы гол быў забіты іска на васемнаццатай хвіліне матчу. другі гол цераз хвіліну забіў бускетс. не вельмі добрую для нас традыцыю працягнуў пэдра, які на пяцьдзесят пятай хвіліне забіў апошні гол іспанскай каманды ў гэтым матчы. такім чынам, па выніках гэтага матчу беларусь пакуль займае перадапошняе месца ў сваёй групе. наступны матч адборачнага туру наша зборная правядзе толькі вясной наступнага года. будзем чакаць з нецярпеннем і надзеяй, што ён будзе  больш паспяховым, чым гэты.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Сочинение по фильму в турова шляхтич завальня . кто может!
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

хуйдрочил_Анастасия
Града+кавун назва беларускага горада
kuharchuks
озерская_Мария1234
Фанетычны разбор слова аблятаюць
AnastasiyaSkripin1283
olqa27
Nadirovich1317
bd201188
jurys71242
alisabutusova
Powerbasses5521
restkof
websorokin
seleznev1980
armynis8
maxim-xx38