v79150101401
?>

Какой склон в словах, и род в скловахцэглы цагляны дом у цагляным доме цагляны

Белорусская мова

Ответы

Валиахметова
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў беларусі - у салігорску. пра яго я і хачу вам расказаць. у гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя , школы, дзіцячыя сады і супермаркеты. салігорск - невялікі горад. яго плошча -  ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. у той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад мінскай вобласці. салігорск - густанаселены горад. новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада. салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. ён размешчаны на рацэ случ. на яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. побач з знаходзіцца  салігорскае вадасховішча. у горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. на жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. але пакуль што, ў параўнанні з іншымі і беларусі, салігорск - зялёны горад. тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд. экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік салігорск. аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе. салігорск з'яўляецца прамысловым . тут знаходзяцца  такія вядомыя не толькі на тэрыторыі беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "беларуськалій", "калінка", "купалінка", "пасат". у нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. у салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі. на мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной  паліклінікі. наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. на жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры. але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Pirogovskii695

Многія людзі не любяць восень, лічаць яе сумнай. Магчыма, гэта так і ёсць: шэрае неба, працяглыя дажджы, абрыдлы холад...

Але мне здаецца, што восень мае сваю прыгажосць. Мне падабаецца, што ўвосень нельга здагадацца, якое надвор'е будзе заўтра: сонца ці дождж. Я сам такі ж непрадказальны і люблю, калі ў жыцці ёсць месца сюрпрызу.

Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе.

Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор'е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю.

І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, - гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы - мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень - мой любімы асенні месяц, а восень - мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень - сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень - цудоўная, на мой погляд, пара.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Какой склон в словах, и род в скловахцэглы цагляны дом у цагляным доме цагляны
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

meu72
Геннадьевна Вета560
Vitproficosmetics
fakelel
Апраксин Владимир897
yurovolga
priexali
vshumilov
eutenkova805
sergeevna
qwqwweqw3
vovlyur
dearmaria
sanina611
Maly01984489