Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Адзначце, колькі знакаў прыпынку трэба паставіць у прыведзеным сказе: а дзед талаш з яшчэ большым захапленнем расказваў далей пра падзеі апошніх дзѐн пра сваѐ бадзянне па лясах пра сваѐ спатканне з пакрыўджанымі людзьмі пра розныя эпізоды з іх жыцця і нарэшце запыніўся і гэта было цэнтральным месцам яго апавядання на здзеках польскіх акупантаў над людзьмі якія спачувалі савецкай уладзе на арышце яго сына панаса. 1) 8 косак; 2) 10 косак; 3) 9 косак і 1 працяжнік; 4) 7 косак і 2 працяжнікі; 5) 8 косак і 1 працяжнік.
тое было недзе больш за месяц назад: пад адлiвам дома ластаўкi вырашылi зрабiць гняздо. мабыць, маладая пара з першага сёлетняга вывадку. чаму маладая пара? бо нявопытныя: некалькi разоў спрабавалi тыя ластавачкi пачаць гняздо на чыстай, прычым пабеленай сцяне. ну нiяк не атрымлiвалася: адклейвалiся першыя камячкi гразi, адвальвалiся.
але неяк ранкам прыляцела некалькi ластавак. падняўся рух, шчэбет. колькi iх, нельга было палiчыць, бо яны снавалi сюды-туды, як чоўнiкi. адны неслi ў дзюбках камячкi глею i прымацоўвалi iх, другiя падоўгу затрымлiвалiся, папраўлялi. якую мiсiю хто выконваў, цяжка было зразумець. але гняздо ладзiлася, фармiравалася. і толькi калi было збудавана паўгнязда, паляцелi. стала цiха, спакойна. яшчэ днi два-тры тут снавала пара гаспадароў, а ў хуткiм часе паказвалiся зусiм рэдка.
зараз у гняздзе пiшчаць птушаняты, а бацькi клапатлiва носяць корм.