вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны - паход у будучыню. «ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой м. гарэцкага мудры дзед яхім студэнту архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры. любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. i чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі. пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды. галоўнаму герою рамана я. брыля «птушкі і гнёзды» алесю руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі. тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. а ўзімку, і ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. i нікуды ён не ляці шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся алесю змітрук саладуха, зямляк з навагрудчыны. птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца. а як да справы - «я гэта ў кут». хораша гаварыў змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека есць. але толькі гаварыў. ад алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. не пераканалі і алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «а маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка? » іншы матыў невяртання ў роднае гняздо ў цярэня, у якога там дзяцей «поўная хата, якія, можа, без кавалка хлеба сядзяць». «цярэню і тут добра, не толькі яда ёсць, але і жанчын удосталь, што для яго немалаважна». цынічна заяўляе ён алесю: «дзе мне добра - там і маё! » людзі, што страцілі інстынкт лёту ў роднае гняздо, -смецюхі, якія кіруюцца вантробна-страўнікавай псіхалогіяй «дзе мне добра, там і маё». страціўшы з гэтым інстынктам і «святое штосьці», такія без вагання і душэўных пакут пераступаюць нават праз уласных дзяцей. зусім іншае ў святога ў героя i. мележа васіля. у крытычны момант жыцця, калі ён стаяў перад выбарам, калі вёў спусташальны і знясільваючы бой з самім сабой, калі крывянілася, плакала і стагнала яго душа, кіраваўся не прынцыпам «дзе мне добра, там і маё». былі ў яго хвіліны, калі здавалася, што ён гатоў кінуць усё «і ісці з ганнаю па тое шчасце, што недзе ж і праўда, можа, ёсць, можа быць іхнім». у ганны довады дастаткова пераканальныя: «рукі е, рабіць умеем! не прападзём нідзе, пабачыш! на зайздрасць усім жыць будзем! » не толькі довады ганны, а і ў таго, што галоўная справа яго жыцця рушыцца няўмольнай сілай абставін, што грунт пад нагамі зыбаецца, схілялі васіля да выбару жыць з каханай. але ўтрымала менавіта святое і адказнасць за яго: «ды і пра малое падумаць - як яму, бязбацькавічу няшчаснаму, быць, жывога бацьку маючы! а калі возьме яе хто - звядзе, гад які, за нішто чалавечка, бацькаву кроў васіль ніколі раней не думаў, што можа быць да некага такая жаласнасць. у душы заў чуў незвычайную чулую жаласнасць да малога. дзівіўся, што можа зрабіць адзін дотык ціхага, цёплага цельца дзіцяці - і тады зашчымелі жаласць да малога і вінаватасць».
Galina_Yurevna
22.05.2023
я бачу маці кожны дзень. якая яна? трэба прыгледзецца. твар круглявы, смуглы, з маршчынкамі каля вачэй. вочы карыя, ясныя. позірк часцей глыбокі і спакойны. па ім я чытаю, ці задаволена мной мама, ці падабаюцца мае паводзіны. на жаль, парой я заўважаю сум у вачах, непакой у позірку. мабыць, мама стамілася пасля работы. у такія моманты я імкнуся ёй у справах або даць магчымасць адпачыць. валасы ў мамы цёмныя, коратка падстрыжаныя. я бачу, што ў іх ужо прабіваецца сівізна. але ад гэтага яна не выглядае старой. мне падабаецца мая мама, і яна заўсёды для мяне будзе самай прыгожай і самай лепшай
irohmichaelchikaodiri
22.05.2023
жыу-быу на лясной палянцы зайка. аднойчы ен пасадзiу ен чатыры яблынькi. перазiмавали дрэуцы вясною, сокам налiлiся, зазелянелi. кожнае лета зайка з азярца вядзерцамi ваду насiу и яблынькi палiвау. праз гадоу колькi зайка налюбавацца не мог на свой садок. восенню галiнки дрэу гнулiся ад спелых пладоу. добры садоунiк атрымауся з зайкi. жыу-быу на лясной палянцы зайка - пачатак. аднойчы ен пасадзiу ен чатыры яблынькi - асноуная частка. праз гадоу колькi зайка налюбавацца не мог на свой садок. восенню галiнки дрэу гнулiся ад спелых пладоу. добры садоунiк атрымауся з зайкi - канцоука.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Блин люди памогите надо на тему по бел литу (трэба дома бываць частей)