Калісьці ў дзяцінстве мы з маімі двума братамі вельмі любілі біцца аб заклад. мы ішлі ў заклад з любой нагоды і рабілі з-за гэтага вельмі дзіўныя рэчы. аднойчы мы пабіліся аб заклад, што не зможам з'есці лыжку пяску. мы ўзялі ў кухні па лыжцы, набралі ў іх пяску і падышлі да вядра з вадой, каб крыху разбавіць яго. мае браты па чарзе злёгку намачылі пясок і, моршчачыся, праглынулі яго. я ж незаўважна высыпала амаль увесь пясок з лыжкі, калі несла яе да вядра, каб зачарпнуць вады. потым хутка зачарпнула вады і гэтак жа хутка ўзяла лыжку ў рот, пакуль браты не заўважылі, што я жульнічаю. я не прайграла і спачатку была вельмі радая з гэтай нагоды. але потым мне стала вельмі сорамна, што я падманула сваіх братоў. яны ж выйгралі сумленна, па-сапраўднаму наеўшыся пяску. а праз пару гадоў, калі мы ўспаміналі гэты выпадак, высветлілася, што яны ўсё заўважылі, проста вырашылі аднесціся да мяне паблажліва, таму што я дзяўчынка. мне стала яшчэ больш сорамна. пасля тае размовы я больш не жульнічаю і не падманваю сваіх братоў.
ответ: гарлачык
объяснение: кувшинка на языке