Камедыя "хто смяецца апошнім" была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў гулагу. якраз да такіх людзей і належыць навуковы ўнік туляга. туляга - адна з асноўных дзеючых асоб п'есы. увесь знешні выгляд тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. аднойчы, калі туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. а паколькі туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. пачуўшы пра гэта, зёлкін - яшчэ адзін ўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар - перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага. у той час дырэктар інстытута гарлахвацкі пад пагрозай выдачы "дзянікінца" нкус прымушае тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча гарлахвацкага. такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў тулягі, сумленнага навукоўца. ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага. апошняй кропляй стала здарэнне з зіначкай зёлкінай, калі гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго "шашнямі" з зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з зінай у кабінеце быў не ён, а туляга. вынесці такога сораму туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з ўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. гэта яму з цягам часу пераадолець страх. заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку - выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы. у гэтай цяжкай справе тулягу і чарнавус, вера і левановіч. яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. да моманту зачытвання "навуковай працы" туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены іць усім ўнікам праўду. пасля таго, як гарлахвацкі зачытаў напісаную тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. у дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш "карысны выкапень" - гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе. заканчваецца камедыя трыўмфам тулягі. а гарлахвацкага забіраюць у нкус па справе здрадніцтва. у кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. спачатку смяяўся гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. у канцы смяецца туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука. сэнс назвы твора "хто смяецца апошнім" у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. і, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.
skalegin68
31.07.2022
Вот сочинение на раней мяне здзіўляла, адкуль бяруцца фотаздымкі вайны, баёў, спаленых вёсак, загінуўшых на гэтай вайне людзей… які вычварэнец мог проста стаяць і здымаць усё гэта, якое каменнае сэрца павінна было ў яго быць, каб не кінуцца , каб не дрыжалі рукі, што трымаюць фотаапарат? навошта ён гэта рабіў? малая была і дурная. а яшчэ бачыла, як зараз паводзяць сябе людзі ў небяспечных сітуацыях: хутчэй туды, дзе жыццю нічога не пагражае, і за камеру, здымаць відэа, выкінуць у сацыяльныя сеткі, набраць як мага болей камэнтараў і адчуваць сябе ўдзельнікам. і праводзіла паралелі. а дарма. зараз разумею: ў тых людзях, што робяць маленькую, але маральна складаную справу, у тых, хто захоўвае ўспаміны і дакументальную хроніку, таксама палае агеньчык гераізму. не таго гераізму, з-за якога кі пад кулі без зброі і магчымасці выратавацца, а спакойнага, трывалага, разважлівага, нікому не вядомага і нікому не бачнага. гэта як разумець, што чалавек, хворы на сухоты, памірае, і ведаць: ты стаматолаг і нічым не можаш . гэта як немагчымасць абараніць сваіх сяброў. гэта . гэта патрэбна. можна сказаць шмат гучных слоў пра тое, навошта здымаць войны, пісаць пра іх і захоўваць успаміны для нашчадкаў. каб не забыліся пра згубленыя лёсы, каб не ўспрымалі кулі і смерць як нешта звычайнае. каб не паўтарылі памылак продкаў. каб не гублялі свайго жыцця дарма, бо яно было купленае коштам чыёйсьці смерці, крыві і разрухі. каб захапляліся моцай характараў тагачасных змагароў, бо гэта такія ж, як мы, хлопцы і дзяўчаты, выцягнутыя з цёплых ложкаў і кінутыя ў самае пекла. прычым кінутыя ні за што ні пра што, для чужых інтарэсаў. мабыць, занадта катэгарычныя і жорсткія словы альберта эйнштэйна усё ж такі, на мой погляд, добра адлюстроўваюць сутнасць вайны: «гераізм па камандзе, бессэнсоўная жорсткасць і агідная бессэнсоўнасць, якая завецца патрыятызмам - як моцна я ненавіджу ўсё гэта, якой нізкай і подлай з'яўляецца вайна. я выбраў бы быць разарваным на кавалкі, каб не быць часткай гэтай бруднай справы. я перакананы, што забойства пад падставай вайны не перастае быць забойствам». не, я не адмаўляю подзвігаў народа, мужнасці і гераізму, але толькі пад кіраваннем неабходнасці абараняць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх, краіны. многія скажуць: «дзяўчына, што з яе ўзяць? » але я лепей буду дзяўчынай- пацыфістам. мір вам.