акалічнасць – гэта даданы член сказа, які паясняе выказнік або іншыя члены сказа і абазначае прымету названага імі дзеяння або прыметы.
акалічнасць месца абазначае месца, напрамак дзеяння і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль?
хмаркі белыя марудна за лясы плывуць. (куды? )
на вуліцы было многа народу. (дзе? )
акалічнасць часу абазначае час дзеяння, яго працягласць, пачатак ці завяршэнне і адказвае на пытанні калі? з якога часу? за які час?
буду пець сваю я песню ўзімку. (калі? )
акалічнасць прычыны абазначае прычыну дзеяння і адказвае на пытанне чаму? з якой прычыны?
а мяцеліца ад злосці белай грываю трасе. (з якой прычына? )
(можна замяніць злосна)
акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні для чаго? з якой мэтай?
а пасля мы паехалі знаёміцца з будаўніцтвам электрастанцыі.
(з якой мэтай? )
акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? якім чынам?
натужліва гулі ў траве чмялі.
акалічнасць меры і ступені абазначае меру, колькасць чаго-небудзь або ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? наколькі?
да слёз крануў мяне расказ старога пасечніка. (наколькі? )
(можна замяніць вельмі)
акалічнасць умовы абазначае ўмову, пры якой можа адбывацца дзеянне, і адказвае на пытанні пры якой умове?
пры замаразках насякомыя пачынаюць хавацца ў зімовыя сховішчы.
акалічнасць уступкі абазначае абставіны, насуперак якім адбываецца дзеянне, і адказвае на пытанне нягледзячы на што?
нягледзячы на абставіны, мы змаглі выканаць заданне.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Написать 7 безлучникава складаных сказау