Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. а ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў ян баршчэўскі. вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх аповеды падарожнікаў у доме шляхціца завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. найбольш цікавае апавяданне "плачка". гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. у гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых , у пустых касцёлах і на руінах. на яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе плачкай. вобраз плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. вобраз плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. кніга "шляхціц завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
orion-inginiring7807
27.03.2022
Водгук на верш максіма багдановіча “слуцкія ткачыхі” паэзія максім багдановіч з'яуляецца глыбока рэалістычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. любоў да радзімы — адна з галоўных тэм лірыкі максім багдановіч. ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да беларусі, да роднай зямлі. выгнаныя з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамінамі аб радзіме. тэма любві да радзімы гучыць і ў вершах, прысвечаных мінуламу беларусі. у час паездкі ў 1911г. у вільню максім багдановіч пазнаеміўся з рукапісамі старажытных беларускіх кніг. яго зацікавіла гістарычнае мінулае беларускага народа і пад уражаннем ад іх напісаў верш “слуцкія ткачыхі” з цыкла “старая беларусь”. верш "слуцкія ткачыхі” — адзін з лепшых твораў гэтага цыклу. у ім уваскрашаецца далёкае феадальнае мінулае беларусі, паказваецца паднявольная праца слуцкіх ткачых у час прыгону. вобраз васілька набывае ў вершы абагульняючае значэнне. ён зліваецца з вобразам радзімы, становіцца сімвалам народнага мастацтва. у вершы “слуцкія ткачыхі” паэт раздумвае над лёсам беларускіх мастакоў і над сутнасцю мастацтва. гэты верш вельмі прыгожы, у гэтым вершы аўтар пытаецца расказаць пра тое, што сапраўднае мастацтва нельга стварыць пад прымусам. паясы ператварыліся ў шыдэўры толькі тады, калі ткачыхі ўклалі ў іх сваю душу. паэт хацеў перадаць на колькі цяжкі быў той час - час прыгону, калі людзі былі не вольныя рабіць тое, чаго хацелася ім . час, калі прыгонныя людзі цалкам залежалі ад пана, выконвалі толькі тое, што хацелася і яму: ад родных ніў, ад роднай хаты у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы. яшчэ аўтар пытаецца сказаць, што роля мастацтва ў жыцці народа вельмі важна. у гэтым вершы апісваецца картіна роднай зямлі, дзе ткачыха заміж пярсіцкага ўзора” шые “цвяток радзімы васілька”: цямнее край зубчаты бора… і тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага ўзора, цвяток радзімы васілька. гэты верш трэба чытаць з паузамі, пасля кожнай стракі, з трохі жаласнай інтанацыяй. у вершы вельмі шмат ўленняў. я думаю, што у гэтым вершы аўтар вельмі падрабязна апісаў тую цяжкую працу, якая была ў той час.
diana8
27.03.2022
Ну например вот: шёл как то потихоньку вова по лесу и вдруг слышит, кто то легонько чихнул. вова обернулся. никого нет. только лес и деревья. а потом вова заметил, что гриб как то странно изгибается. а так это он и чихает! " наверное " - подумал вова. вова прошёл гриб, как будто не заметил его. " я - можно сказать спас гриб! " - воскликнул вова в школе и все внимательно и долго слушали его вроде и не большой рассказ. p.s. не суди строго, писала быстро, не думав. надеюсь норм) если норм то на странице
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Напишите сочинение па апавяданню яна баршчэускага "плачка" .