цэнтральнай праблемай п'есы аляксея дударава "кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны юлі, над жыццём якой навіс ў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу каралёву. характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі юлю. у сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.
галоўным героем п’есы, кім – трынаццацігадовы хлопчык з нялёгкім лёсам, менавіта ён знаходзіцца ў цэнтры падзей п’есы: прыёмны сын юліі, як пасля высвятляецца – сапраўдны сын ігара каралёва. разумны, шчыры, глыбокі, клапатлівы хлопчык, адданы сваёй прыёмнай матулі, іншым дзецям з дзіцячага дому сямейнага тыпу. вобраз кіма з’яўляецца асноўным у п’есе. асноўная ідэя гэтага вобраза – сцвярджэнне думкі аб тым, што чалавек з юных гадоў павінен несці адказнасць за блізкіх, быць чулым і моцным у любых жыццёвых абставінах, мець актыўную жыццёвую пазіцыю. кім хадзіў да багатых людзей, выдаваў сябе за іх сына і выпрошваў грошы на лячэнне юлі. кіма нельга асуджаць. ён не хацеў, каб яго блізкі чалавек памёр, калі ён не мог выратаваць сваю сапраўдную матулю, то ён лічыў магчымым выратаваць прыёмную, да якой прывязаўся і палюбіў. яму нялёгка гэта рабіць, аднак любоў да сваёй матулі пераважае сорам. на працягу ўсёй аповесці, мова кіма насычана цікавымі зваротамі – «мэм», «мадмуазэль», ён ветлівы, разважлівы, начытаны хлопчык, ён цытуе знакамітыя творы, шмат ведае, клапоціцца пра ўсіх, ён маленькі мужчына,эрудыт, для яго характэрна пачуццё гумару, філасоўскія развагі, ён лічыць сябе даволі дарослым, шмат ведае, любіць іранізіраваць, можа паставіць у тупік любога дарослага сваімі развагамі. неардынарная асоба, чулы, адказны хлопчык, у якога ранімая душа. юлія – прыгожая, летуценная, вельмі добрая, шчырая, самаадданая, здольная на сапраўднае каханне, вельмі любіць і песціць сваіх прыёмных дзетак, якія адказваюць ёй узаемнасцю. у ігара каралёва быў цяжкі лёс – яго пакінула маці на падаконніку на вакзале, ён ведае, што такое выжыванне, звонку ён здаецца жорсткім і бессардэчным, аднак у душы – гэта недалюблены матуляй дзіцёнак. у яго нямала дрэнных звычак і рыс характару: ён лаецца, займаецца бандытызмам, у яго жорсткі, напорысты і бясстрашны характар, ён самаўпэўнены, рэзкі, часам вельмі брыдкаслоўны і ваяўнічы. у свеце каралева вядуць разборкі з дапамогай кулакоў і стрэлаў. магутнасць забяспечваюць тоўстыя пачкі «зялёных». імі ж аплачваецца адданасць целаахоўнікаў - усё зробяць, толькі пстрыкні пальцамі. аднак у яго захавалася нямала і станоўчых рыс: ён здольны пакахаць, у глыбіні душы ён добры, міласэрны, прамадушны, ён не страціў чалавечнасці, у глыбіні душы ён жадае вырвацца з жорсткага і бруднага свету мафіі. у п'есе аляксея дударава «кім» ўздымаюцца жыццёвыя, маральныя праблемы. у кожным чалавеку ёсць кропля святла і чысціні, нават у самым дрэнным. праўда, у большасці гэта глыбока схавана пад грузам пражытых гадоў і назапашаных памылак. але калі абставіны змяняюцца, змяняюцца і людзі, становяцца чысцей і дабрэй. каханне топіць лёд у сэрца, змяніцца людзям, выратоўвае ад смяротных хваробаў…гэтай гісторыяй аўтар сцвярджае каштоўнасць біблейскай ісціны аб тым, што людзі павінны любіць і падтрымліваць адно аднаго. варта адзначыць жанравую адметнасць п'есы. «кім» – гэта крымінальная меладрама.
цэнтральнае месца ў камедыi займае вобраз гарлахвацкага. гэта двурушнiк, дымагог, авантурыст, самазванец у навуцы, якi iмкнецца выкарастаць службовае становiшча у сваiх шкодных мэтах. абапiраючыся на паслугi пляткара i падхалiма зёлкiна, карыстаючыся баязлiвастью тулягi, шчырасцю i даверлiвасцю чарнауса, гарлахвацкi iмкнецца пралезцi щ вучоныя. для гэтага ён хоча стварыць у iнстытуце атмасферу падазронасцi i недаверу. гэтым ён iмкнецца нанесцi шкоду дзяржаве, народнай гаспадарцы. гарлахвацкi выкарыстоувае разнастайныя сродкi i прыёмы, каб дасягнуць свайго. шантаж i паклеп, начальнiцкi вокрык. на яго думку гэтым можна прымусiць тулягу i нават самаго чарнавуса працаваць на яго: «хрыбецiкi щ iх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калi хочуць на свеце жыць». характар гарлахвацкага у п’есе падаецца сатырычна; характарызуючы яго, кандрат крапiва выкарыстоўвае разнастайныя прыёмы. пачынаецца п’еса размовай прыбiральшчыцы цёткi кацi i дворнiка нiчыпара, якiя гавораць пра змены, што адбылiся са з’яўленнем гарлахвацкага. асаблiва ярка праяуляецца яго характар, калi ён шальмуе i запалохвае тулягу, прымушаючы таго напiсаць навуковую працу. аб’ект даследавання гэтага вучонага, «свiнячы мамант», надзвычай здала асацыiруецца з унутранымi якасцямi самаго даследчыка. як шарлатан гарлахвацкі поўнасцю раскрываецца ў заключнай часцы трэцяга акта. у вобразе навуковага зёлкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. зёлкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчаючы, каб утрымаць сваё месца. разумеючы хiсткасць свайго становiшча, зёлкін пачынае плясцi iнтрыгi, паклёпнiчаць на сумленных людзей. крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвасць зёлкіна, якая паказвае яго ўнутраную сутнасць. зёлкін ходзiць амаль нячутка, як кот, што падкрадваецца да сваёй ахвяры. здаецца, што ўвесь ён — гэта натапыранае вуха, якое да ўсяго прыслухоўваецца. убачыўшы чалавека ў форме нквд, якi выходзiў з кабiнета гарлахвацкага, пачуўшы назву толькi вулiцы, зёлкін фабрыкуе новую плётку чарнавуса, хаця разумее дзiкасць свайго рашэння. невуцтва зёлкіна, яго бессаромнае падхалiмства выразней за усе праяўляецца ў сцэне пасяджэння вучонага савета, на якiм гарлахвацкі абараняе «сваю» навуковую працу. як i гарлахвацкі, зёлкін не разумее, што гэты даклад — пародыя на навуковую працу. ён кiнууся на ўсе лады хваліць свайго начальнiка. але варта было зёлкіну зразумець, што ў гэтым дакладзе няма нiчога навуковага i напiсаны ён не гарлахвацкім, а тулягам, як тут жа ён гаворыць адваротнае: «я так i думаў! каб вы, аляксандр пятровiч, напiсалi такую бязгуздзiцу». у вобразе зёлкiна драматург не толькi закляймiў пляткарства i падхалiмства, але i наглядна паказаў небяспечнасць i шкоднасць такiх зёлкiных, бяздоказныя абвiнавачваннi якiх былi самымi моцнымi аргументамi у свой час для рэпрэсii сумленных людзей.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Придумайте текст на языке навуковага стылю с личэбниками (5 предложений)