Мы заўсёды жадаем адзін аднаму шчасця на розныя святы. нават калі развітваемся, мы кажам: “шчасліва! ”. а што азначае гэта слова? у кожнага сваё тлумачэнне. з навуковага пункту гледжання — гэта філасофская катэгорыя, якая мае на ўвазе ідэальны стан душы. звычайна людзі падзяляюцца на шчаслівых і тых, хто не бачыць свайго шчасця. а яно складаецца з дробязей, якія даступныя кожнаму, толькі трэба навучыцца іх заўважаць. нам проста дадзена жыццё і ніякай інструкцыі да яго не існуе, мы самі яе ствараем. мы творцы сваёй долі, свайго шчасця.людзі намагаюцца знайсці яго ў грошах, але чалавек хутка прывыкае да ўсяго. няма нічога, што зрабіла б яго шчаслівым назаўсёды. але кожны з нас можа ўспомніць хвіліны, калі без асаблівай прычыны на абліччы з’яўлялася ўсмешка сапраўды шчаслівага чалавека.зараз, калі сачыць за навінамі, можна пачуць страшныя рэчы: падлеткі, якія толькі пачынаюць сваё жыццё, вырашаюць закончыць яго самагубствам, бо лічаць сябе няшчаснымі з-за нейкіх дробязей, якія здарыліся з імі. сучасная моладзь ранімая і песіместычная, а менавіта новае пакаленне — будучае краіны. наш час дае шмат магчымасцей падлеткам знаходзіцца ў ідэальным стане душы: удасканальвацца, займацца той дзейнасцю, якая падабаецца. а калі ўявіць, што ўсе людзі, якія лічаць сябе няшчаснымі, закончаць жыццё самагубствам. колькі тады шчаслівых застанецца на свеце? “жыццё даецца, каб жыццё тварыць. не марнаваць, не нішчыць, не бурыць”. а якое ж яно хуткаплыннае! таму мы павінны пакінуць след пасля сябе. жыццёвая мудрасць вучыць: калі ты з’явіўся на свет — ты плакаў, а вакол цябе ўсе радаваліся, зрабі ж так, каб, калі ты будзеш пакідаць свет, усе плакалі, а ты адзін усміхаўся. трэба берагчы жыццё. быць шчаслівым і рабіць такім увесь свет.шчасце нельга сарваць, злавіць, затрымаць, за яго трэба змагацца. і кожны чалавек змагаецца за нешта сваё, асаблівае. але не ўсе бачаць, што шчасце — гэта яскравае сонейка, празрыстае і чыстае неба над галавой, цёплая ўсмешка матулі, падтрымка бацькі, каханне. шчасце знаходзіцца побач. паглядзіце на сваіх родных — вы маеце магчымасць бачыць, падыдзіце да іх — вы можаце хадзіць, скажыце, як вы іх любіце, — вы можаце гаварыць, абдыміце родных — вы умееце адчуваць. вы шчаслівыя!
avguchenkov
21.06.2021
Мой любімы герой па аповесці “журауліны крык”. я прачытаў аповесць в.быкава “жураўліны крык”. гэтая аповесць, як і іншыя творы быкава, што я прачытаў, пра вайну. апісання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апісанню настрою і стану герояў, іх успамінам і перажыванням. з усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся свіст. вясёлы і знаходлівы, віцька ў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. віцька свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам пшанічнага. іншы на яго месцы мог бы іцца з пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. але віцька так ніколі не зрабіў бы. ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. таму, забраўшы падманам сала ў пшанічнага, віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было. мінулае свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. за гэта свісту давялося нават пасядзець у турме. але сваю памылку віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе. калі пачалося вайна, свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. а ў хуткім часе — і на пераездзе. калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх. васіль быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць радзіме, або стаць яе абаронцам. віцька свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. за гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе. вось за гэтыя рысы характару мне і спадабаўся віцька свіст.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Составьте предложения со словами : аб'ехаць на машыне, з'явiлiся вераб'i, дзядзька дзям'ян, птушынае пер'е, салау́iная песня. на языке.