Ясядзеў ля акна і глядзеў, як з бярозы дадолу ляцеў жоўты ліст. ён кружыўся, пераварочваўся, падстаўляў сонцу то адзін, то другі бок. вецер то ўзнімаў яго ўверх, то зноў кідаў уніз. і мне падумалася, што лёс гэтага жоўтага асенняга ліста вельмі падобны на лёс чалавека. ён нарадзіўся на галінцы маленькім і безабаронным. дрэва, якое, як матуля, дало яму жыццё, выпесціла яго і выгадавала. яны ўвесь час былі звязаныя непарыўнай ніццю, дакладна як чалавечае дзіця і яго маці. і вось яны павінны развітацца. ліст адрываецца ад галіны і адпраўляецца ў самастойны палёт. напэўна, маме-дрэву вельмі сумна развітвацца са сваім любімым дзіцяткам, але жыццё ёсць жыццё. мы таксама калі-небудзь павінны будзем пакінуць сваіх мам і тат і пачаць жыць самастойна. мы паступім у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў іншых гарадах, скончым іх, уладкуемся на працу, ажэнімся. невядома, як складзецца наша жыццё, але мы, як той ліст, страцім цесную сувязь з бацькамі. будзем наведваць іх толькі час ад часу. жыццё будзе кідаць нас то ўверх, то ўніз, як раз як вецер кідае гэты жоўты асенні ліст. і невядома, як яно павернецца. той жа ліст можа апынуцца ў гербарыі, у букеце якога-небудзь рамантыка, проста ўпасці ў лужу ці быць змеценым са смеццем. яго лёс такі ж непрадказальны, як і наш. і вось назіраю я за асеннім лістом, мільёны думак праносяцца ў галаве, і становіцца крыху страшна ад невядомасці, што нас чакае ў будучыні. падумаць толькі, адзін маленькі жоўты асенні бярозавы ліст, а колькі разважанняў і пачуццяў ён змог выклікаць. дзякуй табе, ліст!