Кирилл_Гульницкий
?>

Нужно сочинение на тему: 1. асноуныя матывы творчасци я.сипакова. 2. "жыцце даецца, каб жыцце "(па творчасци вярцинскага 3. тэма радзимы у сучаснай паэзии. на одно из. еще важно, чтобы было не из интернета, а как-то переделано. большое.

Белорусская мова

Ответы

denchiklo2299667
На вторую тему сама недавно написала, получила 9/9. жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. але проста нарадзіцца недастаткова. адведзены час на гэтай зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша складаецца ў тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі.  анатоль вярцінскі, сучасны беларускі паэт, - майстар філасофскай паэзіі. у сваіх вершах ён звяртаецца да агульначалавечых праблем. меня зацікавіў яго твор "жыццё даецца, каб жыццё тварыць". аўтар хоча сказаць нам, што значыць жыць. не проста існаваць, а іменна жыць. любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта дзіця, якое толькі нарадзілася, і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна". наша жыццё поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. кожнага чалавека хвалюе, што ж застанецца пасля яго. а калі мы чытаем такія матываваныя светлыя вершы, то хочацца пакінуць нешта, што б нашым нашчадкам, што пакінула б у іх толькі добрыя ўспаміны і пачуццё гонару. да гэтага заклікае і вярцінскі: жыццё даецца, как жыццё тварыць. не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -  тварыць! пасля гэтых радкоў з'яўляецца жаданне, каб памяць пра цябе жыла доўга. аўтар звяртаецца да чытача з просьбай жыць не ціха, а ярка, каб розныя колеры былі ў жыцці людзей, каб было што ўспомніць, інакш "якая ад жыцця карысць? "    другі твор пісьменніка "чалавек маленькага роста" таксама разказвае пра жыццё людзей, але крыху з іншага боку. ён сцвяржае, што мы не можам выбіраць нашу знешнасць: «чалавек маленькага роста, чаму не рос, па чыёй віне? » чалавек адказвае проста: «гэта залежыць не ад мяне». тое ж самае - і пра розум: «чалавек маленькага розума, мог ты быць разумнейшым ці не? » чалавек гаворыць цвяроза: «гэта залежыць не ад мяне». але калі аўтар запытваецца ў чалавека "душы маленькай", то не атрымлівае адказу. анатоль вярцінскі запэўнівае нас ў тым, што мы можам быць людзьмі, нават калі не можем выбіраць нашу знешнасць і нашы здольнасці. таму і маўчыць чалавек, бо "хібам нашым ёсць апраўданне, подласці апраўдання няма".  тое, як мы паводзім сябе з іншымі людзьмі ў розных абставінах, паказвае наш характар, наша "я". аўтар робіць вынік: знешнасць не галоўнае. чалавек можа быць непрыгожым, але са светлай душой, і да яго будуць цягнуцца людзі. а вось калі чалавек прыгожы, але з "беднай душой", то ніхто не будзе з ім сябраваць. кожны чалавек здольны выбіраць: быць яму добразычлівым, цікавым ці злым, дрэнным. такім чынам, у вершах анатоля вярцінскага мы можам убачыць тонкую філасофскую лінію, якая выказвае думкі пісьменніка, яго адносіны да жыцця. яго творчасць вучыць нас добрым учынкам як для сябе, так і для іншых. і калі б я сустрэў анатоля вярцінскага, то я б сказаў яму "дзякуй! " за яго творы і за яго любоў і павагу да душы чалавека.
propercarwashes275

прыход к. крапівы ў драматургію даследчыкі яго творчасці атэстуюць як з'яву абсалютна заканамерную (мастацкая эвалюцыя пісьменніка вяла менавіта да гэтага), хоць сам пісьменнік не выключае фактар пэўнай выпадковасці

блізкае знаёмства з працай флагмана беларускага тэатральнага мастацтва пераканала к. крапіву, што ў рэпертуары тэатраў бракуе п'ес маральна-этычнага зместу, таму ў першым сваім драматургічным творы «канец дружбы» (1932), адзначаным, дарэчы, другой прэміяй на ўсебеларускім конкурсе 1933 г., асноўную ўвагу ўдзяліў як паказу пэўных сацыяльна значных падзей, так і мастацкаму даследаванню дыялектычна супярэчлівых стасункаў .

пісьменнік увесь час падкрэсліваў, што сэнсавым ядром усіх яго п'ес, пачынаючы з самай першай, былі менавіта такія калізіі, і злёгку крыўдаваў на даследчываў яго творчасці, што яны не заўсёды заўважаюць гэту акалічнасць. «канец дружбы» — адзін з самых загадкавых твораў к. крапівы. яму, як нікому іншаму, пашанцавала на самыя розныя, часам узаемавыключальныя. у пэўным сэнсе «канец дружбы» можна разглядаць як другую частку рамана «мядзведзічы». тэма дружбы паслужыла прызмай праз якое ён больш ярка і пераканаўча паказаў праявы тагачаснай рэчаіснасці.

драма «партызаны» (1937) сваім з’яўленнем была прымеркавана да дваццатай гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі. i калі «канец дружбы» можна лічыць першаснай заяўкай на званне драматурга, дык «партызаны» засведчылі, наколькі сур'ёзнай яна аказалася. паказ барацьбы беларускага народа белапольскіх акупантаў атрымаўся яркім, праўдзіва-пераканальным. ён паказваўся таксама на першай дэкадзе беларускага мастацтва ў маскве (1940), быў адным з самых рэпертуарных у час вялікай айчыннай вайны. п'еса і сёння часта ставіцца самадзейнымі тэатральнымі калектывамі.   камедыя па праву ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі.  

у час вялікай айчыннай вайны к. крапіва напісаў некалькі драматургічных твораў. з чэрвеня 1943 г. адбылася прэм'ера спектакля «проба агнём».

меншы творчы поспех спаткаў драматурга пры напісанні аднаактовай драмы «валодзеў гальштук» (1943), прысвечанай паказу барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з нямецкімі акупантамі.

затое сатырычная камедыя «мілы чалавек» (1945) стала выдатнай з'явай не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай камедыяграфіі. выдатнай і нечаканай, калі ўлічыць, што менавіта на сярэдзіну — канец 1945 г. прыладае новы ўсплёск параднай літаратуры.

менш плённымі аказаліся драматургічныя здзяйсненні к. крапівы ў пасляваенны час. прынамсі, сам пісьменнік да сваіх творчых няўдач адносіў драмы «з » (1948), «зацікаўленая асоба» (1953), «людзі і д'яблы» (1958). сапраўды, ніводзін з гэтых твораў не дасягнуў мастацкага ўзроўню сатырычнай камедыі «хто смяецца апошнім»: згубнае ўздзеянне тэорыі бесканфліктнасці адбілася на творчасці нават такога выдатнага майстра, якім быў к. крапіва.

выклікам тагачаснай драматургічнай практыцы была расцэнена драма «людзі і д'яблы». яе аўтару давялося выслухаць нямала папрокаў за тое, што цэнтральнае месца ў п'есе заняла фігура здрадніка скробата-нёманскага. але былі і іншыя меркаванні, таму драма без асаблівых перашкод трапіла на сцэны тэатраў, заваяваўшы вялікую папулярнасць.

менш пашанцавала драме «зацікаўленая асоба». сам аўтар прызнаваўся: «мне не ўдалося звязаць усе падзеі ў п'есе ў адзін моцны сюжэтны вузел, паставіць дзейных асоб у такія ўзаемаадносіны, каб яны з найбольшай паўнатой і з розных бакоў раскрыліся ў працэсе ўзаемадзеяння. адсюль некаторыя вобразы, паказаныя толькі адным бокам, атрымаліся схематычнымі»

лірычная камедыя «пяюць жаваранкі» (1950) з усіх пасляваенных твораў к. крапівы прыцягнула да сябе найбольшую ўвагу. у 1951 г. яе адзначылі дзяржаўнай прэміяй , звыш 50 тэатраў уключылі яе ў свой рэпертуар, ставілася яна таксама ў замежных тэатрах. гэта адзін з самых светлых, жыццярадасных драматургічных твораў к. крапівы, амаль цалкам пазбаўленых сатырычных фарбаў.

у 1972 г. к. крапіва закончыў напісанне фантастычнай камедыі «брама неўміручасці», якая стала вынікам усёй папярэдняй яго творчасці — і не толькі драматургічнай. гэты твор сямідзесяцішасцігадовага пісьменніка не быў звычайнай сенсацыяй. глыбінёй зместу вызначаліся і ранейшыя яго п'есы, а «брама неўміручасці» ўразіла выразным касмізмам, праблематыкі.

апошнюю сваю п'есу — псіхалагічную драму «на вастрыі» к. крапіва завяршыў у 1982 г. можна смела сцвярджаць: пачуццё сучаснасці, уменне разгледзець характэрнае, вызначальнае ў падзеях эпохі не пакідала к. крапіву да самага канца яго жыцця.

Bi-1704
Васіль быкаў "сотнікаў" тут яны сядзелі тады ўтрох і курылі, чакаючы, пакуль двое, што пайшлі на хутар, не пададуць сігнал ісці . тым не менш рыбак усё ж асцярожнічаў, асабліва пасля няўдалага заходу ў гліняны, дзе яны, пэўна, трапілі б у рукі немцаў, калі б не адзін дзядзька, сустрэты імі з дровамі. найгоршае для сотнікава было ў тым, што гэта быў яго першы і яго апошні франтавы бой, да якога камбат рыхтаваўся, мабыць, з таго першага дня, калі яго прызвалі на службу. не верылася нават, што гэта той самы хутар, на які яны наведваліся ўвосень. сотнікаў тут ішоў упершыню, нічога не ведаў і спадзяваўся на рыбака, які тутэйшыя месцы аблазіў яшчэ ўвосень, без следу, калі іхні атрад толькі збіраў свае сілы ў гнілым . 

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Нужно сочинение на тему: 1. асноуныя матывы творчасци я.сипакова. 2. "жыцце даецца, каб жыцце "(па творчасци вярцинскага 3. тэма радзимы у сучаснай паэзии. на одно из. еще важно, чтобы было не из интернета, а как-то переделано. большое.
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

sergeev-alp5
Bni1504
Tuzov
fab2004
Struev730
masum-2011687
luxoutlet
smirnovaL1286
marinarodina90
martinson
stusha78938
olg53362928
Васенкова204
itartdesignprof
ecocheminnov437