рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. а ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў ян баршчэўскі. вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх аповеды падарожнікаў у доме шляхціца завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.найбольш цікавыя апавяданні "плачка" і "сын буры". "плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. у гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых , у пустых касцёлах і на руінах. на яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе плачкай. вобраз плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.у апавяданні "сын буры" сляпы францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе сынам буры. у час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. сын буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. сын буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.вобразы плачкі і сына буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. кніга "шляхціц завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
сармацкія каштоўнасці дарогі сэрцу, але калі радзіма ў няволі, у снежнай завеі і сцюжы, лепшыя з яе сыноў становяцца сынамі буры. у кнізе час ад часу сустракаецца такі персанаж - высакародны валацуга з разбітым сэрцам разумныя людзі асуджаюць яго і шкадуюць. але менавіта сын буры бачыць таямнічую плачку, ўвасабленне забытай гісторыі, патрыятычнага абавязку.
падзеі ў тэксце ўспрымаюцца спачатку вачыма селяніна як інфернальныя, невытлумачальныя з'явы. потым - вачыма асвечаных спадароў, выкрывае забабоны. затым апавядальнік канстатуе: не варта легкадумна ставіцца да рэчаў, на першы погляд ненавуковым. "ёсць шмат на свеце, сябар гарацыя " як сцвярджае адзін з даследнікаў, п.васючэнкам, ян баршчэўскі папярэджваў нашчадкаў не занадта захапляцца эзатэрыкай, не лезці за тую заслону, куды нельга зазіраць цікаўным, інакш можна выклікаць катастрофу. і яшчэ адзін пласт - гэта гучыць у кожным радку патрыятызм, сімвалічнае выява былой свабоды, пакут народа, спробаў іву казкі баршчэўскага ствараліся паміж двума паўстаннямі, шматлікія з яго сяброў былі рэпрэсаваныя.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Сочинение на языке "мая зямля" рассказать про беларусь, описать природу.
я вельмі люблю беларусь і ганаруся тым, што жыву ў гэтай цудоўнай краіне. у ёй шмат выдатнага — прыемныя людзі, камфортны клімат, багатая гісторыя. але я больш за ўсё ў сваёй краіне цаню прыроду. увогуле, мне падабаецца гуляць, я часта адкрываю для себе нешта новае. беларусь — краіна, багатая на лясы, рэкі і азёры. «сінявокая» — так часта кажуць пра яе. у розных рэгіёнах беларусі розныя рэкі і азёры. а вось што датычыцца лясоў — яны проста цудоўныя! у беларускіх лясах растуць розныя дрэвы — як дрэвы з ігліцай, так і з лісцем. самая лепшая пара для таго, каб атрымліваць асалоду ад наведвання лесу — гэта, канешне, лета. здорава паехаць у вёску, рана-рана, калі сонца толькі ўзбіраецца на неба, выйсці з хаты ды пайсці ў грыбы ці ў ягады. ды і проста пагуляць па лесе, ловячы кожны птушыны спеў і прыродны гук — тое, чаго часам не хапае ў паўсядзённым жыцці вялікіх гарадоў.