Выберай х) дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове. дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш-, якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. на месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы, прыметнікі, назоўнікі, дзеясловы, развітыя прыдаткі і інш.. найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-, якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т-. пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння. дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. з генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: : падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). у сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.
eleniloy26
13.01.2022
Бедны той,хто, апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы, - гэта вялікае мілаванне чалавека – слабага, пакрыўджанага…^ але поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ, - гэта родная мова. яна, быццам цэмент, звязвае людзей. яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўздзеў чужую апратку – той адышоў ад народа далёка-далёка. ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. і на яго браты глядзяць, як на чужынца…выпішыце прыклады тропаў: эпітэты………параўнанне……метафара………
egamedicalbuh
13.01.2022
Яхачу расказаць вам пра сваю сяброўку. яе завуцьтаня. таня - вельмі прыгожая дзяўчынка. яна высокая, зграбная. у яе светлая скура і светлыя прамыя валасы. вочы ў яе блакітныя, як азёры, з густымі вейкамі. нос у тані прамы. на румяных шчоках - ямачкі. таня заўсёды прыгожа апранаецца. яе адзенне ідэальна падкрэслівае яе прывабную знешнасць. але таніна знешнасць - гэта не галоўнае. акрамя таго, яна вельмі добры чалавек. яна добразычлівая да ўсіх людзей. з ёю заўсёды весела. я вельмі шчаслівы, што ў мяне ёсць такая сяброўка.