1) дружба мацней за каменныя сцены. 2) чалавек без сябра што ежа без солі. 3) прыяцеля за грошы не купіш. 4) прыяцеля пазнаеш у няшчасці. 5) шукай сабе сябра ў бядзе. 6) і службу служы, і сябру . 7) не той сябра, хто вусны мажа, а той, хто ў вочы праўду кажа. 8) чалавек без сяброў, што печ без дроў. 9) няма грошай — не бяда, як сяброў грамада. 10) новых сяброў нажывай, але ж і старых не губляй.11) лепш сто сяброў, чым сто рублёў.12) сяброў у багатых - што мякіны каля збожжа. 13) сябра любі - сябе не губі. 14) сябра разжаліць - самому заплакаць. 15) дружба моцная ня ліслівасцю, а праўдай і гонарам. 16) сяброўства не грыб, у лесе не знойдзеш. 17) дружныя вароны гусака з'. 18) жывуць, як аднае маткі дзеці.19) ліхая кампанія на ліха выведзе. 20) розуму не набярэшся, калі з дурнем павядзешся.
ОвсепянСергей88
23.04.2023
Яна прыходзіла да нас на другі дзень майго прыезду ў вёску. садзілася на лаўку, уздыхала і пыталася, ці не пачуў я чаго пра яе сына. каб вы толькі ведалі, як няёмка было мне! я гатовы быў праваліцца скрозь зямлю, абы не бачыць яе, не чуць кожны раз аднаго і таго ж пытання. сына яе, пятнаццацігадовага міцю, у час вайны вывезлі ў нямеччыну, і адтуль ён не вярнуўся. старая аднекуль узяла сабе ў галаву, што я чалавек граматны і, калі паклапачуся, магу даведацца, дзе цяпер яе сын. яна не сумнявалася, што ён жыве, і не магла зразумець, чаму ён не дае аб сабе нікому почуту. жанчына звычайна казала, што нешта замінае яму, інакш адазваўся б. я, вядома, быў бы рад , але ў штодзённай мітусні забываўся на просьбу старой. так было некалькі год. і вось, прыехаўшы зноў дадому, я на другі ж дзень адчуў, што адпачынак мой ідзе не так, як усе ранейшыя леты, што мне нечага не хапае. я блукаў па знаёмых з маленства мясцінах, гутарыў з бацькамі, знаёмымі, сябрамі, але ўсё роўна адчуваў на душы нейкі неспакой. увесь час мне здавалася, што нешта не тое. і аднойчы я здагадаўся, у чым прычына такога настрою: да мяне не прыйшла тая бабулька, што прыходзіла заўсёды. я спытаўся ў маці, што са старою, чаму яна не наведалася да нас. і пачуў, што няма яе ўжо на белым свеце. і ў тую ж хвіліну я падумаў, што ў нечым вінаваты перад гэтай бабулькай. і гэтага ўжо не паправіць. у горад я паехаў з прыкрасцю на душы. гэтая прыкрасць не пакідае мяне і сёння.