віцька свіст з аповесці васіля быкава “жураўліны крык” – вясёлы і знаходлівы салдат у групцы байцоў, што засталіся бараніць адыход нашых войскаў на пераездзе. ён жартуе і намагаецца таварышам забыцца на тое, што іх, хутчэй за ўсё, чакае смерць.
свіст – шчодры і добразычлівы чалавек, нягледзячы на тое, што ў мінулым ён нарабіў памылак і пасядзеў у турме за абкраданне дзяржавы. магчыма, менавіта там ён зразумеў сваю памылку і стараўся выправіцца. найбольш чалавечнасць і сумленнасць віцькі свіста праявілася ў эпізодзе з салам. іншы на месцы свіста мог змаўчаць і ціхенька з’есці сала ўдваіх з пшанічным. але толькі не віцька свіст. ён разумеў, што ўсе галодныя. вядома, не вельмі добра, што ён і тут выкарыстаў падман, але намер ягоны быў сумленны і шчыры – накарміць усіх таварышаў.
калі на пераездзе пачалася бойка і стала зразумела, што ўсім давядзецца загінуць, свісту і думка не прыйшла ў галаву пра тое, каб збегчы і выратаваць сваё ўласнае жыццё, кінуўшы таварышаў. ён мужна і адважна да самага канца змагаецца і не здавацца іншым.
выпрабаванне сумлення віцька свіст вытрымлівае, не гледзячы на сваё крымінальнае мінулае. васіль быкаў, такім чынам, паказаў нам, што ў кожнага ў жыцці могуць здарацца цяжкія памылкі, але і ў кожнага ёсць шанец іх выправіць і застацца годным чалавекам.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Как правильно пишется слово дзiньканне или дзiнканне