Wunkamnevniki13438
?>

Стайць бронзавы помник.вызначыць род и склон прыметника.

Белорусская мова

Ответы

Yumashev
Бронзавы - прыметнік мужчынскага роду, назоўнага (або вінавальнага) склону
Vyacheslavovna1867
Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з яе крывавых палёў. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Вайна пакінула меткі на кожным пакаленні. Але памяць людская не сцірае жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль ад страт, не затуманьваецца слава герояў. Эстафета гэтай памяці перадаецца з пакалення ў пакаленне.
З цягам часу людзі па-іншаму пачынаюць успрымаць слова “вайна”. Яна здаецца нам далёкай. Мы жывём ў мірны час, пад мірным і чыстым небам. Але дзякуючы чаму? Усе гэта дзякуючы тым, у каго хапіла мужнасці, стойкасці і адвагі, каб процістаяць ворагу. Людзі не задумваліся, што рызыкуюць сваім жыццём. Яны проста аддана ішлі абараняць сваю зямлю, сваю Радзіму. Абаронцы ўсяе Беларусі падаравалі нам светлае і чыстае неба над галавой, яснае сонейка, а галоўнае — спакойнае і мірнае жыццё. Але ўсё адно не трэба забываць пра такія страшэнныя падзеі як вайна. Мінулае не павінна паўтарыцца.
А як жа даведацца, што было тады, у часы вайны? На жаль, рэальных сведкаў тых падзей Вялікай Айчыннай з кожным годам становіцца ўсе менш. Хто данясе да нас ваенную гісторыю, хто раскажа — як яно было на самой справе? Адно я магу сказаць упэўнена: не горш за людзей нам распавядаюць кнігі. Яны — адны з лепшых крыніц інфармацыі. Літаратура, асабліва беларуская, багатая на творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Нават ёсць пакаленні пісьменнікаў і паэтаў, маладосць якіх прыпала на час той жудаснай трагедыі. Ім была адзначана вялікая роля — абараняць Радзіму. Акрамя таго, яны яшчэ і пакінулі наступным пакаленням вялікае і неацэннае багацце — сваю гісторыю.
Вайна ва ўсіх звязана з цяжкімі ўспамінамі — хтосьці згубіў сям’ю, хтосьці — проста блізкага чалавека. Але ўсё гэта прынесла вялікія пакуты. Цяжка слухаць аб тым, што давялося перажыць мірным жыхарам. Даводзілася хавацца ў лесе, баяцца кожнага шораху, змагацца з голадам і суровымі марознымі зімамі. Цяжкі час — цяжкае і жыццё.
Я жыву пад мірным небам, не ведаючы клопату і бяды. Я не бачыла вайны, але ведаю, як цяжка прыходзілася людзям у той час. Мы пажыццёва абавязаны тым, хто падараваў нам мір і свабоду. Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сваіх сэрцах памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны!
BekturMagometovich189

Вайна уносiць сотнi i тысячы чалавечых жыццяу. Але рэдка хто на самой справе перажывае за загiнуушых, за iх сем’i. Па тэлебачанню, у асноуным, паказываюць страты у вайне. Адны лiчбы. Людзi радуюцца, што невялiкiя страты, а не скарбяць аб загiнуушых.

Вайна – гэта жудаснае вiдовiшча. Вайна – гэта бяда. Мы у поунай меры не адчуваем гэтага, пакуль вайна не закране нас. I усе ж такi мы баiмся вайны. Кожны з нас спрабуе пазбегчы яе. Вайна патрэбна “вярхам”, а не простаму народу.

Але я лiчу, што вайна нiколi не закончыцца. Яна была, есць i будзе. У мяне такое адчуванне, што людзям патрэбна вайна. Чаму яны не спыняюць яе? Чаму не супроцьстаяць усей сваей сутнасцю? Ну, а калi б супрацiулялiся? Тады, здаецца, успыхнула бы яшчэ адна вайна. Хаця, калi б людзi проста адмовiлiся ад вайны, не прымалi яе. Не шлi забiваць у сувязi з другой, не iх рэлiгiяй i чым-небудзь яшчэ. Калi б людзi выкрэслiлi з мовы само слова “вайна”. Калi б не выконвалi загады, звязаныя з вайной. Тады б вайны нiколi не было. Але гэта мары. Такога нiколi не здарыцца. Тыя, хто змагауся раней, хто гiнуу лютай смерцю, хто не дачакауся, цi страцiу у вайне сваiх родных тыя нiколi не будуць ваяваць.

I сусветная, i астатнiя войны – гэта урок нам. Урок, якi мы дрэнна вывучылi. А адказваць прыйдзецца. Калi пачнецца вайна, чалавеку прыйдзецца забiваць сабе падобных. Мы не ведаем, што гэта такое. Твары забiтых будуць успамiнацца табе вечна. Я думаю, што удзельнiкi вайны ноччу бачаць кашмары, бачаць загiнуушых сяброу. Сяброу, якiя нiколi не вернуцца. Яны не вернуць той мiр, што быу да вайны. Вайна – гэта гiсторыя. Гэта перамены. Жудасныя перамены i жудасная гiсторыя.

Вайна пасля сябе пакiдае рану. Рану на целе Зямлi i на сэрцах людзей. Рану, якая гнаiцца i не зажывае. Нiколi не зажывае.

Объяснение:

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Стайць бронзавы помник.вызначыць род и склон прыметника.
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Алла14
Эдгеева219
vedaikin
Аврамец1911
annakuzina2023
sergey3699
FATEEV
ilds88
e90969692976
versalmoda2971
Валентина980
fotomuha1
jnrhjq3597
officem695
КириллЕгорова1906