Увесь дзень рухавы вецер гнаў па небе вялізныя гурты маленькіх і вялікіх шэра-белых хмар. Са браў вецер малыя хмары ў адну і пагнаў яе. Плыла гэтая хмара павольна, плыла і пырскала рэдкімі, але буйнымі кроплямі дажджу.
За гэтай хмараю вецер гнаў другую, яшчэ боль шую. Яна залівала на дарогах ямкі, лужыны раслі на вачах, ад буйных кропель то надзімаліся, то ло паліся вялікія бурбалкі.
Калі праплыла хмара і зноў разлілося над вёс кай сонечнае святло, нарадзілася яркая і шырокая арка вясёлкі.
Хмара рухалася на ўсход. За ёй неадступна ішла і вялізная дуга вясёлкі. I вось за гэтай велічнай вясёлкай з'явілася другая, больш цьмяная, потым трэцяя, чацвёртая, пятая, ледзьве бачная. Пяць вя сёлак над зямлёй! Палі, лясы і вёскі пад імі ўяўлялі сабой карціну незвычайнай прыгажосці.
На дарогах задыміліся каламутныя лужыны, а ў іх ужо купаліся і пырскалі вераб'і. Людзі, старыя і малыя, выйшлі з хат і дзівіліся на вясёлка вы цуд. Сонечная цяплынь, чыстае паветра, звон радас ных песень жаваранкаў абуджалі такі настрой, што і самому хацелася ўзляцець у сінь неба і заспяваць песню.
Водгук на верш Максіма Багдановіча
“Слуцкія ткачыхі”
Паэзія Максім Багдановіч з'яуляецца глыбока рэалістычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. Любоў да Радзімы — адна з галоўных тэм лірыкі Максім Багдановіч. Ён паказвае моцную прывязанасць людзей да Беларусі, да роднай зямлі. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамінамі аб Радзіме. Тэма любві да Радзімы гучыць і ў вершах, прысвечаных мінуламу Беларусі. У час паездкі ў 1911г. у Вільню Максім Багдановіч пазнаеміўся з рукапісамі старажытных беларускіх кніг. Яго зацікавіла гістарычнае мінулае беларускага народа і пад уражаннем ад іх напісаў верш “Слуцкія ткачыхі” з цыкла “Старая Беларусь”.
Верш "Слуцкія ткачыхі” — адзін з лепшых твораў гэтага цыклу. У ім уваскрашаецца далёкае феадальнае мінулае Беларусі, паказваецца паднявольная праца слуцкіх ткачых у час прыгону.
Вобраз васілька набывае ў вершы абагульняючае значэнне. Ён зліваецца з вобразам Радзімы, становіцца сімвалам народнага мастацтва.
У вершы “Слуцкія ткачыхі” паэт раздумвае над лёсам беларускіх мастакоў і над сутнасцю мастацтва. Гэты верш вельмі прыгожы, у гэтым вершы аўтар пытаецца расказаць пра тое, што сапраўднае мастацтва нельга стварыць пад прымусам. Паясы ператварыліся ў шыдэўры толькі тады, калі ткачыхі ўклалі ў іх сваю душу. Паэт хацеў перадаць на колькі цяжкі быў той час - час прыгону, калі людзі былі не вольныя рабіць тое, чаго хацелася ім . Час, калі прыгонныя людзі цалкам залежалі ад пана, выконвалі толькі тое, што хацелася і падабалася яму:
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
Яшчэ аўтар пытаецца сказаць, што роля мастацтва ў жыцці народа вельмі важна. У гэтым вершы апісваецца картіна роднай зямлі, дзе ткачыха заміж пярсіцкага ўзора” шые “цвяток радзімы васілька”:
Цямнее край зубчаты бора…
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага ўзора,
Цвяток радзімы васілька.
Гэты верш трэба чытаць з паузамі, пасля кожнай стракі, з трохі жаласнай інтанацыяй.
У вершы вельмі шмат супрацьпастаўленняў. Я думаю, што у гэтым вершы аўтар вельмі падрабязна апісаў тую цяжкую працу, якая была ў той час.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Характеристика миколы кужалевича по бел лит сироты хлеб 7 класс