alfastore4
?>

5предложений с разными связи( на )

Белорусская мова

Ответы

Дружинин
1.сонца даўно ўзышло, алетрымаўся змрок : промні губляліся ў тумане. 2.у лесе яшчэ адчувалася ранішняя прахалода, зрэдку, калі  чапляўся за куст, пырскала па твары раса, але і раса, і прахалода  былі ўжо як падагрэтыя – на зямлю паступова асядала духата, якая  запаўняла сабою, дзе толькі можна, пустату. 3.на  дварэ гуляе мяцеліца, а ў мяне ў пакоі восенню пахне: на стале, у  тонкай крыштальнай вазачцы, – лісце.4.пройдзе хвіліна, другая, дым прападзе, і знікне агонь – не пад сілу яму  змагацца з стыхіяй, не можа ён разгарнуць тут сваіх гарачых крылаў.5.яшчэ цвілі познія палявыя кветкі, а на месцы тых, што адцвілі  ў канцы лета, даспявала і сеялася на зямлю насенне – чорныя, шэрыя і жоўтыя зярняты, якімі так любяць ласавацца дробныя птушкі:   шчыглы, чыжы .
Aleks0091
Радзіма пачынаецца з любві, калі пяшчотны, цёплы вецерок, гуляе па маёй крыві, нібы па восені - згублены лісток. радзіма пачынаецца з маўлення! калі мы гаварым на роднай мове, не маю я ніводнага сумлення, што я жыву ў сваёй хаце, сваім доме. навошта ж мне любоў без роднай мовы? навошта мне ляса, паля, луга, калі няма радзімы амаль паловы, калі чужая стала мне гэта зямля? радзіма пачынаецца з любві? але з якой? да сябра ці сяброў? ці бачыш тыя хуткія агні? радзіма - да роднай мовы любоў!
Vikkitrip
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. а ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў ян баршчэўскі. вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх аповеды падарожнікаў у доме шляхціца завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. найбольш цікавыя апавяданні "плачка" і "сын буры". "плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. у гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых , у пустых касцёлах і на руінах. на яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе плачкай. вобраз плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. у апавяданні "сын буры" сляпы францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе сынам буры. у час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. сын буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. сын буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. вобразы плачкі і сына буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. кніга "шляхціц завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

5предложений с разными связи( на )
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

dilbaryan76
sanseth5
des-32463
vadimpopov88
Kashtelyan Tamara847
Anna Artem
АлександрАнатолий
infooem
baltgold-m27
suturinavaleriya51
farmprofi
Васильева-Александрович
Shcherbinin KOLIChEVA
polusik120796
patersimon1