Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу, Скіне з дрэваў убранне на дол. А пакуль сэрца радасцю поўзніцца - Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
Уладзімір Мароз
Восень
Восень абсыпала дрэвы Жоўтым прыгожым лістком, Восень сабрала пасевы З поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала, Бульбу ссыпала ў мяхі, Ў косы цыбулю сплятала, Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік, Мак, і хвасолю, і боб. Восень у клопаце вечным, Хай дапаможа ёй Бог!
Ірына Багдановіч
Колеры восені
Пафарбавала восень Клёны У колер жоўты І чырвоны.
На спелых гронках Арабіны - Бялюткіх нітак Павуціна.
А за сцяжынкай Паглядзі ты - Зялёнай руні Аксаміты.
І немагчыма Надзівіцца На восень - Цуда-чараўніцу...
Віктар Шымук
Асенні малюнак
Як охра, пажаўцела восень, Зямля рыхтуецца к зіме. Мільгне на небе раптам просінь, А вецер золкі дзьме ды дзьме.
Туман малочны лістапада Пакрыў палі, пакрыў лугі, Чарнеюць ля дарог прысады Ад халадоў і ад тугі.
Мікола Сабалеўскі
kush-2640
03.09.2022
Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўдным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інтарэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.