жыў-быў хлопчык андрэй. як то раз, пайшоў андрэй у лес, па ягады і і грыбы. знайшоў ён палянку з грыбочкі. зайшоў яшчэ глыбей у лес, і заблудзіўся.
бачыць хлопчык - хатка, а каля хаткі - курыныя ножкі. выходзіць з хаты баба-яга. і кажа:
-навошта ты ў мой лес прыйшоў? ой, ды з'ем я цябе!
а тут з-за дрэў выходзіць мядзведзь і кажа:
-ай, міхаіл копатович, як вы ў свой час! тут як-раз хлапчук у твой лес зайшоў, будзе у нас! зварым яго, акурым!
-нет! -закрычаў на яе мядзведзь-я яго забяру з сабой!
і павёў яго за ручку, ды да сваёй бярлозе.
-як цябе клічуць. хлопчык? -кажа ціхім клапатлівым голасам мядзведзь.
- андрэй.-кажа хлопчык.
-у, понятно.а дзе жывеш і чаму ў лес зайшоў? -спрашивает лясны звер.
- ды там, за лесам я жыву. не далёка. а ў лес я за грыбамі пайшоў, палянку знайшоў, і па грубочку, па грыбочкі і заблукаў
- а як выглядае твой дом?
-ну, як сказаць стаіць на ўскрайку, аранжавага колеру, з черепаичной дахам.
-ну тады я , дзе твой дом. пайшлі за мной.-і даў андрэю лапу.
вывеў мядзведзь хлопчыка з лесу і з таго часу яны сябруюць.
Адным з прыцягальных і захапляльных вобразаў паэмы "Новая зямля" з'яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з'яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ва ўчынках, паводзінах героя і нават яго партрэтнай характарыстыцы:
Ён невысок, не надта ёмак,
Ды карчавіты і няўломак,
А волас мае цёмна-русы,
І зухаўскія яго вусы
У меру доўгі, густаваты,
Угору чуць канцы падняты;
А вочы шэры,невялічкі,
Глядзяць прыветна, як сунічкі,
Але раптоўна і адразу
Не расчытаеш іх выразу:
То смех, то хітрасць з іх бліскае,
То дабрата, але якая!
Антось — камунікабельны, цікаўны да ўсяго чалавек. Варта прыгадаць ягоныя мімалётныя знаёмствы з "вакзальным сторажам" са Стоўбцаў або з Грышкам Верасам з Вільні, які, як і дзядзька, гатовы дапамагчы незнаёмаму чалавеку ў бядзе. Асабістае жыццё дзядзькі Антося склалася не вельмі ўдала: не знайшлося "ні ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, каб палучыць дзве палавіны, каб разам шчасце здабываць і поруч долю падзяляць". Наста, якую шчыра кахаў, здрадзіла яму і выйшла замуж за другога. Аднак Антось не замкнуўся ў сабе, не ачарсцвеў да людзей, не стаў ссохлай галінай на дрэве жыцця. Наадварот, ён, як ніхто іншы з герояў паэмы, цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах. Больш за тое, ён зрабіўся найлепшым прыяцелем братавых дзяцей, якія, адчуваючы дзядзькаву дабрыню, шчырасць і павагу да іх, цягнуцца да яго з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю. Дзядзька Антось для дзяцей — самы галоўны дарадца, суддзя і настаўнік, які вучыць іх разумець вялікую, таямнічую і прыгожую кнігу прыроды. Калі ж Антось часам і спрачаўся з дзецьмі, то "як роўны з роўнымі трымаўся". Ды і сама Антосева натура чымсьці яшчэ па-дзіцячы наіўная і шчырая. Дзядзька Антось ахвярны чалавек, які ўмее жыць дзеля іншых. Фактычна на ягоных плячах ляжыць уся братава гаспадарка і выхаванне дзяцей. Але нават і пробліску незадаволенасці не выказвае герой твора. Праца для яго — такая ж натуральная з'ява, як штодзённы ўзыход сонца. Праца корміць Антося і дае яму сілу і натхненне. Таму ён "заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы", таму:
Што ні замысліць, то ўсё зробіць,
І так прыгоніць, так аздобіць,
Што і для вока нават міла.
І ўсё выразна гаварыла,
Што ён не толькі гаспадар,
Але й прыроджаны штукар,
Якіх на свеце не так многа.
Антось паўстае перад намі як чалавек чулай і шырокай душы, які жыве ў міры і згодзе з людзьмі і прыродай. Калі ён трапляе ў Вільню, то шумны і мітуслівы горад выклікае ў ім пачуццё нейкай варожасці, разгубленасці і бездапаможнасці. Яму, які ні хвіліны ў жыцці не прасядзеў склаўшы рукі, гарадскі "вэрхал" здаецца непатрэбным. Яшчэ больш узрастае ў ім гэта пачуццё пасля знаёмства з бессаромнымі чыноўнікамі ў зямельным банку. І на чыноўніцкую пагарду да простага чалавека, хай сабе і ў думках, ён адказвае панам сваёй пагардай: "Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога". Горад з яго вузкімі і крывымі вулкамі, грукатам, мітуснёй, адсутнасцю прыветлівых твараў і пагардаю панства да простага чалавека выклікаў у дзядзькі Антося моцны выбух злосці. Аднак той жа Антось, гледзячы на горад з Замкавай гары, любуецца яго забудовай, але ж найбольш раздоллем далёкіх палёў, палоскамі нівак. І ў гэтым — уся вольналюбівая натура Антося: горад, штучнае ўтварэнне, бянтэжыць яго, бо абмяжоўвае "палёт думак". Антось жа прывык да "палёў, задумаю спавітых", дзе адчуваў сябе гаспадаром. І наўрад ці атрымаўся б вобраз Антося такім жывым і праўдзівым, калі б герой быў паказаны ў няспыннай сялянскай працы. Старонкі паэмы, прысвечаныя дзядзьку Антосю, як і тыя раздзелы, дзе свет паказваецца ва ўспрыняцці дзяцей, — адны з самых запамінальных і прачулых.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Сачынене на тэму “гэты твор янкі купалы я б параіла прачытаць
Деякі науково-популярні[16] і неоязыческие[джерело не вказано 17 днів] видання пов'язують свято з язичницьким божеством Купала, посилаючись на «Густинський літопис». Він відзначається практично у всіх слов'янських народів. Зокрема, в Латвії в цей день відзначають свято Ліго, ритуали якого практично нічим не відрізняються від купальських[16]. Проте дана точка зору не поділяється вченими, оскільки вкрай сумнівно колишнє існування в слов'янському язичництві самого цього божества. Вперше про божество «Купала» згадується в пізньої Густинському літописі (XVII століття), і є плодом непорозуміння: літописець, знаючи про «бісівських ігрищах» на Івана Купалу, прийняв назву свята за ім'я язичницького бога. Згодом це непорозуміння було повторено переписувачами, а потім і попередніми дослідниками слов'янської міфології, в результаті чого у слов'янському пантеоні з'явилося нове «божество»[17]. На ділі ж Купала божеством ніколи не був і міг з'явитися в народних уявленнях лише як фольклорна персоніфікація свята, відбилася, наприклад, в піснях[18].