сучаснае жыццё цяжка ўявіць без камп'ютарных тэхналогіяў. у наш час інтэрнет – самы зручны спосаб здабываць інфармацыю. “хто валодае інфармацыяй, той валодае светам”, - казаў уінстан чэрчыль. па хуткасці, з якой інфармацыя распаўсюджваецца праз сусветнае сеціва, не могуць паспрачацца ніякія папяровыя носьбіты. у інтэрнеце можна чытаць, а можна бавіць час таксама за размовамі з рэальнымі і віртуальнымі сябрамі, гуляць у гульні і глядзець фільмы. тэлебачанне, галоўная забава 20-га веку, таксама зараз можна глядзець праз інтэрнет. што ж адбываецца з кнігай? няўжо тэхналогіі выціснуць іх канчаткова і чытанне кніг хутка стане архаічнай забаўкай?
мне падаецца, што гэта не так. па-першае, у сучасных тэхналогіяў ёсць вельмі значнае абмежаванне – залежнасць ад электрычнасці. камп’ютары, тэлеманіторы, як і любыя гаджэты, здольныя выконваць сваю функцыю, толькі калі паблізу ёсць электрычнасць і сувязь. калі раптам па нейкай прычыне здарыцца нечаканае, і электрычнасць знікне на нейкі час, - на гэты ж час нашыя тэхналогіі будуць толькі ні на што непрыдатнай гарой жалеза. ніякай інфармацыі з іх здабыць не атрымаецца. ні навінаў, ні забавак, ні фільмаў. кніга ж не залежыць ад дротаў. папера – надзейны носьбіт, дасяжны ў любым месцы, у любы час. багацце чалавечай думкі, выкладзенае на паперы, мае большы шанец захавацца, чым набраны ў камп’ютары тэкст. “кожная карціна, ўзятая ў галерэю, як і кожная кніга, якая трапіла ў бібліятэку, служаць вялікай справе – накаплення ў краіне багацця”, - казаў а.п.чэхаў.
па-другое, я лічу, што пакуль што няма тэхналогіі, якая б магла даставіць чалавеку такое ж эстэтычнае задавальненне, як тое, што атрымліваеш, трымаючы ў руках новую кнігу. пагартаць старонкі, адчуць водар паперы, утульна прысесці ў крэсла. уяўляць герояў так, як іх бачыш толькі ты. гэтай магчымасці пазбаўленыя мы, калі глядзім нешта па тэлевізары або ў інтэрнеце. таму я лічу, што кніга не толькі патрэбна ў наш тэхналагічны век, але яна застаецца непараўнальнай і незаменнай.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Тока не с интернета сделать надо сочинение "раскiданае гняздо"
я.купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. галоўны герой драмы — сымон, старэйшы сын зяблікаў. гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. зоська і незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: "птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! ". вобраз сымона пададзены ў развіцці. спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. на бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага хай б'юць, рэжуць, катуюць". на прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу сымон рашуча адказвае: "пакарыцца? . гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". прымірыцца з панічом для сымона — гэта здрадніцтва, адступніцтва. становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы сымон адшукаў не адразу. пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што "трэба розумам ваяваць, а не тапаром". пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы зоські), а таксама агітацыі незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: "i я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. годзе крыўды, годзе няпраўды! " разам з незнаёмым ён ідзе "на вялікі сход! па бацькаўшчыну! " на гэтым сходзе, па словах незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне