асабліва самотна ў такі час у лесе — быццам ніводнай жывой душы навокал няма. але лес жыве. і аб гэтым сведчаць шматлікія сляды, пакінутыя яго жыхарамі на пажоўклым лісці. калі пашанцуе, то ў асеннім лесе можна пачуць і сапраўдную звонкую песенку. гэта крыжадзюб — адзіная птушка нашых лясоў, якая выседжвае птушанят нават да самых моцных маразоў. заліваецца каля свайго гнязда, якое надзейна схавана ў самай гушчыні яловых лапак. але восень ёсць восень. вельмі цяжка даводзіцца ў гэтую пару працавітым лясным жыхарам. раскопваюць капытамі лісце і гразь у пошуках апошняй травы алені і казулі, ціснуцца да жытла чалавека, чакаючы надыходзячых маразоў, сінічкі і снегіры. кожны прыстасоўваецца, як можа. дрэмле ў цішы дня лісцёвы лес. шырока раскінулі цёмна-зялёнае вецце магутныя дубы, цягнуцца ў вышыню стройныя хвоі, нібы праз дробную сетку прапускае сонечнае святло ясень. воддаль бялее гонкімі стваламі чарада бяроз, а крыху правей распрасцёрся стромкі і роўны сасновы бор. паветра насычана мядовым пахам ліпы і смалы, расплаўленай сонцам на хвоях. у лесе лістапад. стракатыя дрэвы з хмызнякамі паволі скідваюць долу свой дарагі асенні ўбор.хораша ў гэты час прысесці дзе-небудзь на сухі пянёк або бураломіну і паназіраць за гэтай прывабнай урачыстасцю ў прыродзе.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Напишите 5 однасастовных предложений по языку пишите))
вечарэла. у кватэры никога няма. свитала.марозна ужо пяты дзень.неяк самотна