BorgovichOA
?>

Расставить знаки прыпынку 1. акропленая расой трава іскрылася на сонцы. 2. у кусціку расой абмытым спявае песню салавей. 3. ахоплены радасцю ён весела смяецца. 4. ляжыць перад намі умыты агнямі чароуны прастор. 5. чаромха цвіла і укрытая белай квеценню быцам мігцела.

Белорусская мова

Ответы

zoocenterivanoff51
 Акропленая расой трава, іскрылася на сонцы. 
У кусціку ,расой абмытым, спявае песню салавей. 
 Ахоплены радасцю, ён весела смяецца. 
Ляжыць перад намі, умыты агнямі, чароуны прастор. 
Чаромха цвіла і укрытая белай квеценню, быцам, мігцела
misterdre9991

Васіля Дзятла — адзін з самых цікавых і супярэчлівых у рамане Івана Мележа «Людзі на балоце». У пачатку рамана перад намі Васіль поўны энергіі, жыццёвых сіл, перакананасці ў тым, што сваімі рукамі ён забяспечыць лепшае жыццё сабе і блізкім. Ужо пры першым знаёмстве з Васілём адчуваецца яго ўпартасць, заўзятасць, працавітасць. Асабліва прываблівае ў Васілю яго працавітасць. У сцэнах касьбы, пілавання дроў, малацьбы I. Мележ выяўляе духоўную моц і маральнае хараство свайго героя. Працоўныя клопаты і руплівасць сталі для хлопца нормай жыцця. Невыпадкова ў працы Васіль шукае збавення ў хвіліны роспачы і адчаю, праз працу юнак выяўляе сваю радасць, сцвярджае як чалавека.

У той час, калі Васіль станавіўся гаспадаром, прыйшло да яго каханне, якое прынесла хлопцу многа радасці і болю. Чыстым, сарамлівым, непасрэдным паказаны Васіль у сцэнах спаткання з Ганнай. Ён моцна кахаў дзяўчыну, бо пасля цэлага дня працы, змораны, бег на спатканне, прастойваў да світання. Толькі аб ёй думаў ён, калі сядзеў у «юравіцкай баковачцы», да яе спяшаўся пасля вызвалення. Невымерны боль перажыў хлопец, калі Ганна выйшла замуж за Яўхіма.

Аднак не ўсё прываблівае ў Васілю. Абурэнне выкліка'юць яго абыякавасць да людзей, эгаізм, карыслівасць. Ён шкадуе лыжку мёду хвораму дзіцяці, заворвае кавалак Глушаковай зямлі, баючыся, каб яе не аддалі каму-небудзь іншаму.

 

У Васіля склалася свае ўяўленне пра шчасце. Шчасце, на яго думку, грунтуецца на матэрыяльным разліку. Дасягнуць свайго хлопец збіраецца стараннасцю і працавітасцю на добрым кавалку зямлі. Імкненне прыдбаць кавалак урадлівай зямлі такое моцнае, што Васіль не палохаецца ні пагроз Карчоў, ні бандытаў, менавіта за гэту зямлю ён уступае ў бойку з Яўхімам. Ён лёгка паверыў нагаворам, што Чарнушкава красуня ідзе за Карча з ахвотай, каб быць першай багачкай на сяле. Адзінае, што готы разрыў з Ганнай даўся яму нялёгка: душа яго разрывалася ад болю.

Вобраз Васіля ў рамане дадзены ў развіцці. Але мяняецца Васіль марудна, бо не так лёгка было адмовіцца ад таго, што здавалася вечным, надзейным. Замкнёнасць, панурасць — рысы характару Васіля. Аднак лінія развіцця характару ў творы вызначана. У хлопца з'яўляецца перакананне, што за свае правы, свае шчасце трэба змагацца.

Другім цікавым вобразам у рамане «Людзі на балоце» з'яўляецца вобраз Ганны Чарнушкі.

Ганна — дзяўчына вельмі прыгожая знешне, жыццядзейсная, дзёрзкая, няўрымслівая натура, якая нясе ў сабе, нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, душэўную і маральную прыгажосць, з'яўляецца сапраўды «найпрыгажэйшай кветкай Палесся», здольнай глыбока кахаць і пакутаваць.

3 першых старонак рамана мы даведваемся, што Ганна — дачка бедняка, прыгожая, «крамяная» дзяўчына, «ганарліўка», якую паважалі і любілі куранёўскія жанчыны за сталасць меркаванняў, за цвёрды погляд на жыццё, самастойнасць разважанняў. Хлопцы ж і гарнуліся да Ганны і нібы пабойваліся яе: стрымлівала Ганніна задзірыстасць, асцерагаліся і яе вострага язычка.

 

Ганна Чарнушка з дзяцінства зведала цану кавалку хлеба, зразумела, як цяжка жыць беднаму чалавеку. Гэта дзяўчына з залатымі, працавітымі руками У творы бачым яе ў асноўным за працай: на сенажаці, у полі, за малатарняй у Карчоў, у ягадах, у клопатах па гаспадарцы.

Гераіня прываблівае нас не толькі сваёй знешняй прыгажосцю, але і ўнутранай, духоўнай. Пачуццё чалавечай годнасці, дзявочага гонару, самастойнасці і незалежнасці меркаванняў выяўляе яна ва ўзаемаадносінах з куранёўцамі. Каханне да Васіля стала для яе той вялікай радасцю, адчуваннем бясконцасці жыцця. Дабрыня, спачуванне, душэўная чысціня, умение разумець каханага, ахвяраваць усім для яго — усе гэтыя якасці ўласцівы Ганне.

Хараство Ганны — у яе здольнасці адгукацца на чужую бяду, чужы боль, падтрымаць у цяжкую хвіліну. Дзяўчына вылучаецца пачуццём чалавечай годнасці. Яна заўсёды дбала пра тое, каб не прынізіць сябе, каб не згубіць сваю годнасць, пры неабходнасці умела пастаяць за сябе, не дацца у крыўду. Нездарма Яўхім называў Ганну «зрэбнай каралевай».

Ганна вылучаецца сур'ёзным роздумам над жыццём. Яна чуйна адгукаецца на тое новае, што несла людзям савецкая ўлада. Дзяўчына ўсё імкнецца зразумець, асэнсаваць. Карыслівасць і разлік ніколі не кіруюць яе ўчынкамі. Не можа не захапляць Ганна сілай свайго кахання. Аўтар любуецца дасціпнасцю сваёй гераіні, не раз у рамане гучыць ухвала яе красамоўству. У голасе дзяўчыны пісьменнік вылучае безліч інтанацый, якія раскрываюць багатае ўнутранае жыццё, выяўляюць адносіны дзяўчыны да тых, з кім яна гаворыць.

Высока ацэньваючы вобраз Ганны Чарнушкі як сапраўдную ўдачу Івана Мележа, крытык Алесь Адамовіч зазначыў: «Усё лепшае, што ёсць у нашым народзе, нясе Ганна». Сапраўды, у мележаўскай гераіні можна навучыцца мудрасці і разважлівасці, рашучасці і працавітасці, уменню пераадольваць перашкоды, змагацца за сапраўднае шчасце, здольнасці адклікнуцца на чужую бяду, самастойнасці ў думках і ўчынках.

mihalewanadia20176987
1. Сказ з раскрытымі дужкамі і знакамі прыпынку.

Віхор наляцеў на ліпку. Дрэва густа зашумела. На зямлю пасыпалася насенне. Вецер падхапіў адно зярнятка і панёс над зямлёю. Потым віхор сціх. Зярнятка апусцілася на зямлю. Яно схавалася ў шчылінцы, заснула да вясны.



2. Дзейнік і выказнік у кожным сказе (па нумары).Вецер - дзейнік; наляцеў - выказнік.Дрэва - дзейнік; зашумела - выказнік.Насенне - дзейнік; пасыпалася - выказнік.Вецер - дзейнік; падхапіў - выказнік.Віхор - дзейнік; сціх - выказнік.Зярнятка - дзейнік; апусцілася - выказнік.Яно - дзейнік; схавалася, заснула - выказнік.

3. Склоны назоўнікаў у дужках.

ПАМЯТКА

Назоўны склон (хто? што?)

Родны склон (каго? чаго? адкуль? дзе? куды?)

Давальны склон (каму? чаму? куды?)

Вінавальны склон (каго? што? куды? калі?)

Творны склон (кім? чым? дзе? калі?)

Месны склон (аб кім? аб чым? дзе?)


Наляцеў [на што? куды?] на ліпку - Вінавальны склон

Пасыпалася [на што? куды?] на зямлю - Вінавальны склон

Панёс [над чым? дзе?] над зямлёю - Творны склон

Апусцілася [на што? куды?] на зямлю - Вінавальны склон

Схавалася [у чым? дзе?] ў шчылінцы - Творны склон

Заснула [да чаго?] да вясны - Родны склон

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Расставить знаки прыпынку 1. акропленая расой трава іскрылася на сонцы. 2. у кусціку расой абмытым спявае песню салавей. 3. ахоплены радасцю ён весела смяецца. 4. ляжыць перад намі умыты агнямі чароуны прастор. 5. чаромха цвіла і укрытая белай квеценню быцам мігцела.
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*