Мая РадзімаБеларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў.Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш.Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці
Добавь в лучший ответ ❤️☀️
OOO"Kiprei"_Aleksandr1938
06.12.2022
Службовыя словы (прыназоунікі, злучнікі, часціцы) - у традыцыйнай граматыцы непауназначныя словы, якія не маюць яскрава выражанага лексічнага значэння і ужываюцца у мове толькі пры пауназначных словах, спалучэннях і інш. Іх несамастойнасць у тым, што яны звычайна не маюць уласнага націску і аб ядноуваюцца у адну акцэнталагічную адзінку з суседнімі словам. Акрамя таго, службовыя словы не бываюць членамі сказа (за выключэннем выпадкау іх субстанцыі - пераходу у разрад пауназначных, ці самастойных)