Я прапаную зараз апынуцца ў невялічкай вёсцы нашай краіны. тут усё яе жыхары ведаюць адзін аднаго, ведаюць жыццё кожнага, без праблем могуць пагаварыць пра што заўгодна і дзе заўгодна. тут усё зусім не так, як у горадзе. а сёння тут спраўляецца Піліпаўка. удзень гаспадарылі з ласкамі заканчвалі апрацоўку лёну і канопляў, хлопцы з бацькамі зносілі з гары і ўсталёўвалі бліжэй да чырвонага кута кросны, а зараз, напрыканцы дня ладзяць святочную вячэру, сюды запрасілі і бабку-пупарэзніцу. назаўтра ўся сям'я будзе дапамагаць маці насіць на кросны падрыхтаваную аснову. кросны будуць стаяць у хаце аж да самай вясны. а зараз, седзячы за сталом, бабка пачала аповед пра іншыя народныя святы і раптам заспявала: Блаславі, Божа, Прачыстая маці, Вясну загукаці, Зіму замыкаці. Гэта людзі спяваюць на Гуканне вясны. Чаму зараз успамінаецца гэтае свята? таму што адным з сістэмаўтваральных прынцыпаў была зваротная сіметрычнасць. вось Піліпаўка зіму сустракае, а Гуканне выпраўляе. найчасцей на Гуканне збіраліся на адкрытым месцы: горцы, беразе ракі і іншых. сяляне складалі вогнішча і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. часам моладзь ладзіла скокі праз вогнішча, як і на Купальскія ігрышчы. бусел - сімвал свята. ён вяртаецца з выраю і прыносіць новае лета, новую надзею: Бусел, бусел, на табе галёпу, Дай мне жыта копу! Каляды - адно з галоўных святаў. да вечара 6 студзеня трымаўся пост, 7 студзеня адпраўляліся ў госці, віншавалі адзін аднаго, дарылі падарункі, вечарам было калядаванне - хаджэнне па хатах сам спевамі, танцамі, за якое калядоўшчыкаў шчодра адорвалі салам, булкамі і іншымі прысмакамі. аднак самым галоўным святам лічыцца Вялікдзень. падрыхтоўка да свята пачынаецца за 7 тыдняў - столькі доўжыцца Вялікі пост. у Чысты Чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. у Вялікую Суботу гатуецца, варыцца мноства розных страваў, пякуцца пірагі, фармуюцца цыбульнай шалупінай яйкі. увечары бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння "пасху", ідуць у царкву на ўсяночную службу. пасля Літургіі святкаванне працягваецца дома. разгаўляюцца асвячоным яйкам, потым іншай асвячонай ежай. Хрыстос Васкрос! - з гары-званіцы Вяшчае першы звон шчасліва у ўрыўку з "Новай зямлі" Якуба Коласа цудоўна перададзены настрой гэтага свята. Беларускія абрады і святы - каларытныя, поўныя загадак, містыкі і народнай мудрасці. нашы продкі весяліліся з размахам! бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і плённа працаваць. а зімой, як вядома, што не дзень - свята! і бабка скончыла свой аповед, і надыходзіць ноч. нам пара вяртацца дадому, але абявязкова мы завітаем зноў на наступнае свята.
план: 1)пачатак падарожжа; 2) Піліпаўка; 3)аповед бабкі пачаўся з песен; 4) Гуканне вясны; 5)Каляды; 6) Вялікдзень; 7) святы беларусаў - каларытныя; 8)бабка скончыла свой аповед, надыходзіць ноч.
иванович Диденко1524
11.12.2020
Бедны той,хто, апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы, - гэта вялікае мілаванне чалавека – слабага, пакрыўджанага…
^ Але поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ, - гэта родная мова.
Яна, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўздзеў чужую апратку – той адышоў ад народа далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць, як на чужынца…
Выпішыце прыклады тропаў:
Эпітэты………
Параўнанне……
Метафара………
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Перевести на беларускую мову слова ковер диван дверь зеркало