Lapushkina
?>

Убачыли розных жывел- яки склон​

Белорусская мова

Ответы

KrisTinka

Блізкія да адзначанай у творы і сцэны пострыгу і прыёму ў дваранства. Яны таксама даюць уяўленне чытачу пра даўнейшы час, калі прыдняпроўскія землі Беларусі былі адносна свабодныя ад польскай, а затым царскай улады. Менавіта ў 18 і першай палове 19 стагоддзя беларускае дваранства калектыўна вырашала складаныя грамадскія праблемы. Саноўныя, паважаныя князі і дваране часам мелі сваё войска, бараніліся ім ад чужакоў. Яны збіраліся на свае сходы, каб вырашыць складаныя пытанні. На агульных сходах (зборнях) дваране прымалі ў свае рады новых членаў. Былі сярод іх розныя людзі. Прагрэсіўныя па поглядах на жыццё, прыхільнікі свабоды сялянства Даніла Вежа-Загорскі і яго сын Юры, дваранка Клейна, якая не пасаромелася і не пабаялася ўзяць за сына чорнага негрыцёнка, асуджае ваяўнічых рабаўнікоў народа. Запамінаецца таксама пан Раўбіч — суровы, мужны, лідэр паўстання супроць цара, якое рыхтуецца на Магілёўшчыне. Менавіта ў яго дачку Майку закахаўся Алесь Загорскі і перажыў не адну мінуту радасці, расчаравання, горычы. Аднак сярод падобных людзей жыве і здзекуецца з прыгонных у Швошчах Кроер. Пільнуе царскія правы на Беларусі, высочвае Чорнага Войну і яго аднадумцаў жандар Мусатаў. Крок за крокам аднаўляе пісьменнік старонкі мінулага. Яны паўстаюць нават і ў паказе архітэктурных панскіх палацаў, сямейных бібліятэк, тэатраў, звычаяў. 3 гэтымі звычаямі даводзіцца знаёміцца маладому Загорскаму пасля некалькіх гадоў дзядзькавання. Вачамі дзіцяці паказаныя, яны паўстаюць каларытна, з вострымі лініямі. Можна на многія сцэны, у якіх ажыўляецца мінулае. Адна з іх — калядаванне. і зараз калядаванне — адзін з улюбёных народных абрадаў. Ды паказаць яго ва ўсёй прыгажосці, у пераліве колераў і гукаў змог, як ніхто іншы, Караткевіч. Гэтым абрадам адкрываецца другая частка «Каласоў». Адкрываецца на фоне апісання зімовай прыроды: «глыбокі, пульхны і сухі» снег, засыпаныя «мяккім белым снегам яліны», якія (запомнілася!) «нагадвалі начных вартаўнікоў», вылеплены пад вокнамі дома Мсціславам снежны балван. Такое не прыдумаеш. Гэта трэба бачыць і ўмець перадаць словамі. Вось на такім фоне зімы, беласнежнай і светлай, адбываецца ў Караткевіча народнае гулянне. Помню, што ўсё адбываецца каля вялізнага полымя, у які падкідаюць новыя і новыя карчы, сухія галіны. Каля яго — кола людзей, пераважна маладых. Віск, крык, жарты. Басаногі, з голай грудзінай і ў доўгім белым кажуху бог холаду Зюзя, які, каб не змерзнуць, ладна хапіў гарэлкі. На свяце прысутнічае і саламянае чучала Каляды з плоскімі намаляванымі вачыма. Не магу многа цытаваць па памяці. Помню, што была на свяце і музыка. Што «гулі дзве скрыпкі», «пявуча вохкаў бас», «мядзведзем раўла дуда», «пяшчотна сапла жалейка», «звонка ўдаралі цымбалы», а над усімі гукамі «ўзлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен». Трэба было не толькі бачыць, а і чуць усе названыя музычныя інструменты, чуць кожны паасобку. Без выдатнага слыху і зроку такія карціны не створыш, так мінулае не адновіш.

Раман У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» перадае складанасць сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей эпохі адмены прыгоннага права. Пісьменнік па-мастацку праўдзіва выяўляе ў творы духоўную атмасферу таго часу, акрэслівае ролю шляхты ў паўстанні 1863 года, прадстаўніком якой з'яўляецца Алесь Загорскі.  У пачатку твора мы сустракаемся з героем, калі яго бацькі, прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, аддаюць юнака на выхаванне ў сялянскую сям'ю Кагутоў. Гэта набліжала хлопчыка да народа, яго звычаяў, традыцый, давала магчымасць больш глыбока ігнуць асаблівасці беларускага характару. «Я мужык... Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа...» Алесь не можа раўнадушна адносіцца да зла і гвалту ў адносінах да народа. Ён пратэстуе супраць прыгонніка Кроера, які здзекліва абыходзіцца з Корчакам, ратуе раненага Чорнага Войну, гарыпяціцкіх сялян ад Мусатава. Высакародна, па-душэўнаму цёпла і пяшчотна юнак ставіцца да Майкі Раўбіч, прыгоннай актрысы Гелены Карыцкай. Вялікую ролю Алесь надае вывучэнню гісторыі роднага краю, вывучае яго легенды, паданні, гісторыю. Душа Алеся, як і сяброў па Віленскай гімназіі, поўніцца крыўдай за нешчаслівы лёс народа. Юнак ганарыцца тым, што ён беларус, прадстаўнік народа, якому ўласціва гасціннасць, шчырасць, працалюбства, вальналюбства, багатая культура. Уступаючы ў дваранскі клуб, сваю прадмову Алесь гаворыць па-беларуску. Вуснамі Алеся прамаўляецца гісторыя-прытча пра таленавінасць, глыбокую духоўную самабытнасць беларускага народа. «Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім — тое.

Объяснение:

Стародубцева_Васильевич485

Чаканне вясны Як вядома, у беларускім земляробчым календары старажытнае свята Гуканне вясны не мае дакладнай даты. У асобных раёнах яно прыпадала на першага сакавіка, але найчасцей наступленне вясны адзначалі на Дабравешчанне (сёмага красавіка па новым стылі).  Ад вясны ў значнай ступені залежаў дабрабыт селяніна – і яе сустракалі надзвычай урачыста. Гукалі вясну па ўсіх правілах. Дзяўчаты выходзілі на высокае месца, палілі вогнішчы і спявалі гукальныя песні – вяснянкі. Узвышанае месца – горка ці бераг ракі, возера – звязвалася з пакланеннем сонцу, а таксама яно павінна было ўзмацніць эфект спявання, воклічу. У гонар сонца паліўся і агонь. У песнях дзяўчаты развітваліся з зімой, замыкалі яе і адмыкалі, запрашалі лета, а песні суправаджаліся гульнямі і карагодамі. Дзяўчаты гушкаліся на арэлях, каб хутчэй зазелянела і расквітнела зямля.  Цікава, ці захоўваем мы, сучаснікі, народныя традыцыі і звычаі? Пацікавімся ў адзінаццацікласнікаў нашай школы, чаго яны чакаюць гэтай вясной?  Пра гуканне вясны чула, але, на жаль, не прытрымліваюся гэтай традыцыі. Вясна для мяне – гэта прабуджэнне да жыцця. А жыццё не можа быць без цяпла і кахання. Няхай прыходзіць яна хутчэй ды запоўніць нашы душы.   Вельмі паважаю народныя традыцыі і звычаі, але сам ніколі не прымаў удзел у такім мерапрыемстве. Вясну вельмі чакаю, бо гэта мая любімая пара года. Спадзяюся, што з надыходам вясны прыйдзе неўтаймаванае каханне, якое захопіць нас вясновым паўнаводдзем і панясе на прасторы жыцця.   Яшчэ з маленства бабуля прывучыла нас шанаваць народныя традыцыі і звычаі. Таму кожны год уся наша сям’я ідзе гукаць вясну. Мы таксама палім вогнішча, спяваем песні. Ад вясны я чакаю новых знаёмстваў, новых сяброў, яркіх уражанняў і добрых эмоцый.   Я ніколі не прымала удзел у гуканні вясны, але мне вельмі хацелася б. Спадзяюся, што ў мяне яшчэ будзе такая магчымасць. А ад вясны я чакаю добрага надвор’я, якое так часта падымае настрой і выклівае ўсмешку на твары. Менавіта ў гэтым годзе станоўчыя эмоцыі неабходны. Зусім мала часу засталося да паступлення. Гэта вельмі адказны і сур’ёзны момант у жыцці кожнага чалавека. Перажыванні, хваляванні… Падчас толькі прырода можа дапамагчы. Тым больш вясной, калі прырода аднаўляецца, прабуджаецца, хочацца пачаць усё занава.   Вось мы робім першыя крокі да новага жыцця. Скончыліся вясеннія канікулы, і пачалася апошняя чвэрць. За плячыма будучых выпускнікоў адзінаццаць год вучобы. Наперадзе экзамены, здача цэнтралізаванага тэсціравання. Гэтая вясна абяцае многае. Так, хочацца верыць, што гэтаю вясною здарыцца шмат радаснага і прыемнага. Усё залежыць ад нас саміх. А чаго чакаеш ты, чытач? А я жадаю кожнаму, каб усе Вашы мары здзейсніліся. Марце і не сумнявайцеся ў заўтрашнім дні!  Прыхадзі хутчэй, вясна: Ты – крылатая зарніца,  Ты – прызыўная струна,  Ты – прыветна, ты ясна,  Гучнай радасці паўна…  Прыхадзі хутчэй, вясна…

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Убачыли розных жывел- яки склон​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

snab54
vikola2008
Марина1101
nikitamihailov22095010
Igor1406
mos197653
petrowich076813
erere4443
timeev3160
Матфеопуло1006
elena-ppk
VASILEVNA
katdavidova91
sergeystepanov231
Джамалутдинова Докучаев