Восень - сумная і тужлівая пара года. Увосень раз-пораз неба зацягвае цяжкімі цёмнымі хмарамі і ідзе дождж. Пад нагамі лужыны і бруд, кроплі сякуць твар, нібы ў яго іголкі ўтыкаюць. Дрэвы губляюць свае лісце, вецер падхоплівае яго, нясе кудысьці. А галінкі застаюцца голымі і дрыжаць ад ветру. Вецер становіцца ўсё больш пранізлівым. Ўжо не выйдзеш на вуліцу ў тонкай куртачцы, даводзіцца захутвацца ўсё цяплей і цяплей. Спачатку радуе хаця б тое, што ў лесе пачынаюць расці грыбы. Люблю я паблукаць па лесе, збіраючы то тут, то там баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, лісічкі, маслякі, махавікі, вышукваючы іх сярод рознакаляровага лісця. Але потым і гэтая радасць канчаецца. У канцы кастрычніка ўжо ні аднаго грыба ў лесе не знойдзеш. А потым ідзе першы снег. Яшчэ недастаткова холадна, таму ён адразу растае, ператвараючыся ў бруд. У такое надвор'е не хочацца нікуды ісці. Хочацца сядзець дома пад пледам з кубкам гарачае кавы. Я не вельмі люблю восень. Добра, што хутка яна скончыцца, саступіўшы месца зіме.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Якими частинами мовы зьяуляюцца словы на и яму