У нашы дні чытаць кнігі проста неабходна! Ні радыё, ні тэлебачанне, ні кампутар не можа замяніць чытання кніг!На жаль, зараз вельмі шмат маладых людзей аддаюць перавагу глядзець тэлевізар ці гуляць у розныя гульні на кампутары, лічачы прачытанне кніг пустым марнаваннем часу. А бо менавіта чытанне кніг утварае, пашырае кругагляд, робіць чалавека больш інфармаваным і эрудыяваным. З кнігі можна запазычыць гістарычныя факты, важныя падзеі, разнастайныя звесткі. Чытаючы кнігу, чалавек апускаецца ў атмасферу падзей, якую прапануе аўтар. Чытач суперажывае станоўчым героям, ацэньвае ўчынкі герояў, параўноўвае іх учынкі са са сваімі. Многія кнігі, прачытаныя адзін раз, запамінаюцца назаўжды, а шмат хто - становяцца любімымі, якія хочацца перачытваць зноў і зноў.Калі людзі чытаюць, яны думаюць, у іх развіваецца мысленне. Чытаючы кнігу, чалавек элементарна становіцца больш пісьменным. Не дапушчае пры пісьме арфаграфічных памылак, гаворка становіцца больш прыгожай, яркай, маляўнічай.Нават вельмі добры фільм не заменіць прачытаную кнігу. Фільм можа дапамагчы ўспрыняць кнігу больш эмацыйна, душэўна, але не замяніць яе.Любоў да чытання неабходна прывіваць з дзяцінства. Бацькі проста абавязаны выхаваць любоў да кнігі ў дзіцяці, карыстаючыся сапраўднай літаратурай класікаў і сучаснікаў.
Andei
07.09.2020
Тэлебачэнне і камп'ютар вельмі трывала ўвашлі ў наша жыццё. Мы карыстаемся імі кожны дзень і не ўяўляем сябе без гэтых цудаў тэхнікі. Тэлебачэнне дапамагае нам пазбавіцца ад нуды, а камп'ютар дае нам магчымасць увайсці ў сусветную павуцін — Інтэрнэт. Але кніга заўсёды дапамагала чалавеку, у ёй можна было знайсці параду ў складаную хвіліну і правесці з ёю час добра, без нуды. Ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара? Кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, але камп'ютары, тэлевізары — гэта тэхніка, яна ў любы момант можа сапсавацца, а кніга заўсёды будзе побач.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Ад слоý прауда, дбае, дзирван, зима, дзень, чысты, здаровы, вясёлы, багаты утварыце дзеясловы пры дапамозе суфиксау и прыставак.