Объяснение:
Вода — химическое соединение, состоящее из водорода и кислорода и необходимое для жизнедеятельности всех известных форм жизни[22]. В обычном понимании термин вода соотносится только с жидкой формой или состояниям, однако вещество также имеет твёрдое состояние (лёд) и газообразное — водяной пар. Вода покрывает 71 % поверхности Земли и сосредоточена главным образом в океанах и других крупных водоёмах[23]. Помимо этого приблизительно 1,6 % воды находится под землёй в водоносных горизонтах и около 0,001 % — в воздухе в виде пара и облаков (образованных из твёрдых и жидких частиц воды), а также атмосферных осадков[24]. Океаны содержат 97 % поверхностных вод, ледники и полярные шапки — около 2,4 %, реки, озёра и пруды — оставшиеся 0,6 %. Кроме того, незначительное количество воды на Земле содержится в биологических организмах и выпускаемой человеком продукции.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Составьте предложение на языке со словом амаль
Паходзіць Францыск з Полацка з купецкай сям'і. Бацька Лука і старэйшы брат Іван займаліся аптовым гандлем скурай, ад назвы якой (старажытны варыянт "скора"), верагодна, і пайшло іх прозвішча.Пачатковую адукацыю хлопчык атрымаў у Полацку ці сталічнай Вільні. У 1504 г. быў прыняты на факультэт свабодных навук Кракаўскага універсітэта - адной са старэйшых і лепшых навучальных устаноў Еўропы - і тут у 1506 г. атрымаў ступень бакалаўра свабодных мастацтваў. У час вучобы ў Кракаве Скарына ўсвядоміў навуковыя і асветніцкія магчымасці друкаванай кнігі, пазнаёміўся з багатай кніжнай прадукцыяй мясцовых і замежных друкарняў, з азамі тэхнікі друку. Вынаходніцтва каля 1440 г. кнігадрукавання - "мастацтва з усіх мастацтваў, навукі з усіх навук", як назваў яго "бацька" кнігадрукарства немец Ёхан Гутэнберг, з'яўляецца адным з найвялікшых дасягненняў чалавечай цывілізацыі. Рэвалюцыйная роля гэтага вынаходніцтва праявілася ў тым, што ўжо ў канцы ХV cт. у Еўропе дзейнічала звыш 200 друкарняў у 69 гарадах. Польшча стала другой пасля Чэхіі краінай, якая ўкараніла вынаходніцтва Гутэнберга. Відаць, менавіта ў Кракаве ў Скарыны выспела высакародная задума - даць і свайму народу друкаваную кнігу, прычым на яго ж роднай мове. Але пакуль набытага інтэлектуальнага досведу было мала, каб распачаць задуманую справу. Ён прагнуў новых ведаў, імкнуўся гнуць новыя навукі.Адсутнасць крыніц, на жаль, не дае магчымасці ў дэталях аднавіць усе этапы біяграфіі нашага славутага земляка. Дзе ён знаходзіўся і чым займаўся ў 1507-1511 гг., невядома. Аднак не падлягае сумненню, што ён працягваў адукацыю ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў (магчыма, у Кракаве, Празе ці Германіі), паглыбляў свае веды па філасофіі, праву, прыродазнаўству, медыцыне. Восенню 1512 г. Францыск прыбыў у Італію, у знакаміты Падуанскі універсітэт, ён ужо меў ступень доктара свабодных навук і быў сакратаром дацкага караля. 9 лістапада ў прысутнасці 24-х буйнейшых вучоных гэтага універсітэта Скарына быў экзаменаваны ў галіне медыцыны і адзінадушна прызнаны ў званні доктара медыцыны.У нашых ведах аб Скарыне, які ўжо дасягнуў вышынь еўрапейскай адукацыі, за 1513-1516 гг. - зноў прагал. Менавіта ў гэты час ён вырашыў прысвяціць сябе кніга-друкаванню. Заручыўшыся фінансавай падтрымкай землякоў з Вільні і Полацка: багатых віленскіх гараджан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, свайго брата Івана, ён паехаў у Прагу і там заснаваў друкарню, у якой паклаў пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню, выдаў 6 жніўня 1517 г. сваю першую кнігу - Псалтыр, а потым на працягу 1517-1519 гг. - яшчэ 22 кнігі Бібліі. Скарына выдаў іх з уласнымі прадмовамі і пасляслоўямі пад агульнай назвай "Библия руска". Выбар на карысць Бібліі быў зроблены таму, што ў тыя часы, калі грамадства на яго радзіме яшчэ ў цэлым не ўзнялося да разумення значэння свецкай кнігі, Біблія была самай прыдатнай кнігай для яго асветніцкай мэты. Еўрапейскія гуманісты, якім з'яўляўся і наш зямляк, лічылі Біблію свайго роду універсальным падручнікам, энцыклапедыяй, дзе чытач мог знайсці адказы на многія складаныя пытанні.Мова Скарынавых выданняў набліжана да беларускай, хоць у аснове сваёй заставалася царкоўнаславянскай. Кнігі выдадзены на высокім для таго часу паліграфічным узроўні, аздоблены гравюрамі, сярод якіх двойчы змешчаны ўласны партрэт першадрукара; сігнетам - друкарскім знакам Скарыны з выявай сонца, прыкрытага месяцам; арнаментаваны застаўкамі і канцоўкамі, што зрабіла іх унікальнымі помнікамі еўрапейскай кніжнай культуры і айчыннага мастацтва.