tatyana58
?>

Напишите сачыненне на тэму восенню у лесе по белорускому

Белорусская мова

Ответы

brand
Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе.
Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор'е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю.
І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, - гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы - мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень - мой любімы асенні месяц, а восень - мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень - сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень - цудоўная, на мой погляд, пара.
al2nik2ol
Калі нараджаецца чалавек, разам з вялізным светам, разам з жыццём ён набывае сям’ю. Нарадзіцца ў сям’і, сярод блізкіх, тых, хто любяць цябе людзей – гэта велізарнае шчасце. Толькі ў сям’і можна здабыць упэўненасць, спакой, толькі родныя людзі заўсёды зразумеюць цябе, падтрымаюць, даруюць. Дзеля сваёй сям’і чалавек здольны на подзвіг, абараняючы свайго дзіцяці, маці, не раздумваючы, ідзе на смерць, дзеля маці або бацькі дзіця можа ахвяраваць сваімі жаданнямі.

Сям’я – маленькая радзіма, маленькі свет, які заўсёды побач. Нават калі родныя табе людзі далёка, ты ўсё роўна адчуваеш іх клопат, увагу, ты ведаеш, што ёсць людзі, якім ты не абыякавы, людзі, якія прыйдуць да цябе на дапамогу, а савет родных будзе заўсёды шчырым і карысным.

Мне вельмі пашанцавала ў жыцці, я нарадзілася ў вялікай сям’і. З дзяцінства мяне расцілі мая мама і сястра, у адным горадзе, зусім недалёка жыве мая цётка, а на ўскраіне, жывуць дзядуля і бабуля. Сям’я наша дружная, мы не ведаем слоў тваё або маё, у нас, усё агульнае. Радасці і беды мы перажываем ўсе разам. Самыя мудрыя дзядуля і бабуля, пражылі цяжкае, але вельмі цікавае жыццё. Дзядуля яшчэ падлеткам ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, ён быў у партызанскім атрадзе. Яго апавяданні, мы ўнукі, слухаем, раскрыўшы рты, я часта думаю, што яму было столькі ж гадоў, як і мне, колькі ж страху і гора прыйшлося перажыць яму, яшчэ, быўшы зусім дзяцём? Усе тады гераічна выносілі нягоды, але подзвігі дзяцей – байцоў, гэта прыклад для нас. Мая бабуля ў вайну была гвалтоўна сагнана ў Нямеччыну, ёй, юнай дзяўчыне, прыйшлося жыць і працаваць далёка ад родных. Бабуля казала, што ўсё можна было перажыць, але расстанне з роднымі была проста невыноснае, а яшчэ свядомасць таго, што працаваць даводзіцца на ворагаў, тых, хто забівае зараз тваіх братоў і бацькоў, гэтыя думкі, гэтая туга і безвыходнасць проста разрывалі душу. Толькі вера ў перамогу, толькі надзея на сустрэчу з роднымі дапамагала выжыць.
borvalmok432
Літара ў пішацца пасля галосных, лiтара у пасля зычных :

пры чаргаванні [у] з [ў];

пры чаргаванні [в] з [ў];

пры чаргаванні [л] з [ў].

Чаргаванне [у] з [ў]

Чаргаванне адбываецца (за выключэннем некаторых выпадкаў) :

на пачатку слова, незалежна ад яго паходжання: ва ўніверсітэце, сонца ўзімку, ледзьве ўчуў;

у сярэдзіне слова, незалежна ад яго паходжання: клоўн, каўчук, аўдыякасета, па-ўдарнаму;

пасля злучка ці двукосся: паўночна-ўсходні, пачуў «будзь ласкавы» ўпершыню, па-ўкраінску;

у выпадках, калі прыназоўнік у ужываецца пасля галосных і вымаўляецца як [ў]: збегла ў край туманных сноў.

У вершаванай мове для захавання рытму часам дапускаюцца адступленні ад нормаў ужывання

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Напишите сачыненне на тэму восенню у лесе по белорускому
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Маркина Ворошилина
Разбор слова па саставе "затрымалі"
Nadezhdachizhikova7968
APerova3464
imiryakubov
gardenkafe
Maionova
drozd228758
topsalon
Zaikinarusina
kashihina
igor8809337
Sukharev-Achkasov
Баринова
Sofinskaya1185
Struev730