Надеюсь правильно) чуеце? птушкі спяваюць ўжо зусім не па-зімоваму. толькі нядаўна пачалася адліга, але іх песні сталі і званчэй, і весялей. гэта значыць, што зіма сыходзіць ад нас. так, яшчэ могуць быць і маразы, і снежныя гурбы, але вясна з кожным днём усё бліжэй. дрэвы адчулі яе блізкасць: на замерзлых галінках з'яўляюцца першыя ныркі. якая неспатольная прага жыцця! ніякай прагноз надвор'я не зможа пераканаць іх не сьпяшацца і пабыць яшчэ ў зімовай спячцы. у лесе зараз можна знайсці месцы, дзе снег ужо сышоў. там, скрозь тоўсты пласт леташняга лісця, прарастаюць пралескі. гледзячы на гэтыя далікатныя безабаронныя кветачкі, цяжка ўявіць, што праз два-тры тыдні ўся зямля пакрыецца пяшчотным зялёным дываном. але гэта - потым. а пакуль, асабліва з вечара, у паветры вісіць даволі халоднае свежасць. вясна ідзе павольна, асцярожна, як бы баючыся напалохаць каго-то. і калі заплюшчыць вочы і прыслухацца, то можна пачуць, як паступова набліжаюцца яе крокі.
funny-furiya
18.09.2021
Япрапаную зараз апынуцца ў невялічкай вёсцы нашай краіны. тут усё яе жыхары адзін аднаго, жыццё кожнага, без праблем могуць пагаварыць пра што заўгодна і дзе заўгодна. тут усё зусім не так, як у горадзе. а сёння тут спраўляецца піліпаўка. удзень гаспадарылі з ласкамі заканчвалі апрацоўку лёну і канопляў, хлопцы з бацькамі зносілі з гары і ўсталёўвалі бліжэй да чырвонага кута кросны, а зараз, напрыканцы дня ладзяць святочную вячэру, сюды запрасілі і бабку-пупарэзніцу. назаўтра ўся сям'я будзе маці насіць на кросны падрыхтаваную аснову. кросны будуць стаяць у хаце аж да самай вясны. а зараз, седзячы за сталом, бабка пачала аповед пра іншыя народныя святы і раптам заспявала: блаславі, божа, прачыстая маці, вясну загукаці, зіму замыкаці. гэта людзі спяваюць на гуканне вясны. чаму зараз успамінаецца гэтае свята? таму што адным з сістэмаўтваральных прынцыпаў была зваротная сіметрычнасць. вось піліпаўка зіму сустракае, а гуканне выпраўляе. найчасцей на гуканне збіраліся на адкрытым месцы: горцы, беразе ракі і іншых. сяляне складалі вогнішча і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. часам моладзь ладзіла скокі праз вогнішча, як і на купальскія ігрышчы. бусел - сімвал свята. ён вяртаецца з выраю і прыносіць новае лета, новую надзею: бусел, бусел, на табе галёпу, дай мне жыта копу! каляды - адно з галоўных святаў. да вечара 6 студзеня трымаўся пост, 7 студзеня адпраўляліся ў госці, віншавалі адзін аднаго, дарылі падарункі, вечарам было калядаванне - хаджэнне па хатах сам спевамі, танцамі, за якое калядоўшчыкаў шчодра адорвалі салам, булкамі і іншымі прысмакамі. аднак самым галоўным святам лічыцца вялікдзень. падрыхтоўка да свята пачынаецца за 7 тыдняў - столькі доўжыцца вялікі пост. у чысты чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. у вялікую суботу гатуецца, варыцца мноства розных страваў, пякуцца пірагі, фармуюцца цыбульнай шалупінай яйкі. увечары бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння "пасху", ідуць у царкву на ўсяночную службу. пасля літургіі святкаванне працягваецца дома. разгаўляюцца асвячоным яйкам, потым іншай асвячонай ежай. хрыстос васкрос! - з гары-званіцы вяшчае першы звон шчасліва у ўрыўку з "новай зямлі" якуба коласа цудоўна перададзены настрой гэтага свята. беларускія абрады і святы - каларытныя, поўныя загадак, містыкі і народнай мудрасці. нашы продкі весяліліся з размахам! бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і плённа працаваць. а зімой, як вядома, што не дзень - свята! і бабка скончыла свой аповед, і надыходзіць ноч. нам пара вяртацца дадому, але абявязкова мы завітаем зноў на наступнае свята. план: 1)пачатак падарожжа; 2) піліпаўка; 3)аповед бабкі пачаўся з песен; 4) гуканне вясны; 5)каляды; 6) вялікдзень; 7) святы беларусаў - каларытныя; 8)бабка скончыла свой аповед, надыходзіць ноч.