Pervosha
?>

3слова на с приставкой, с корнем, с окончанием не нулевым

Белорусская мова

Ответы

Владимир
Сугор'е. Прыстаўка: су, корань: гор, канчатак: е.

Атрута. Прыстаўка: а, корань: трут, канчатак: а.

Паветра. Прыстаўка: па, корань: ветр, канчатак: а.
tatk00
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Shevchenko
Гэта залежыць ад структуры аднародных членаў. Іх бывае дзве:

1. Просты рад
2. З абагульняючым словам

Пры простым радзе мы ставім коскі. (На стале ляжалі яблыкі, грушы.)
Але калі ёсць злучнік і, які паўтараецца адзін раз, то коска не трэба. (На стале ляжалі яблыкі і грушы)
Але калі злучнік і паўтараецца, то нават перад ім ставім коску. (На стпле ляжалі і яблыкі, і грушы, і цукеркі.)

Пры абагульняючым слове ўсё залежыць ад яго пазіцыі.

1) Абагульняючае слова стаіць перад аднароднымі членамі. У такім выпадку ставім двукроп'е. (На стале ляжала ўсё: яблыки, грушы.)
2) Абагульняючае слова стаіць пасля аднародных членаў. У такім выпадку ставім працяжнік. (Яблыкі, грушы - усё ляжала на стале.)

Схемы можна знайсці на малюнку.

Якія знакі прыпынку ставяцца пры аднародных членах сказа? адказ падмацуйце схемамі.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

3слова на с приставкой, с корнем, с окончанием не нулевым
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Serkova_Elena251
kurmaleeva
xarfagr
Lukina
sergey
Васильева-Александрович
artmasterstyle
aluka
a96849926288
Роман_Гречина
akremlev2015
kryukovaem
evrotrastop64
TOKAREVA Stepan
marinaled8187