Даўным-даўно жыў тут чалавек. Зваўся ён Васілём. Вельмі любіў Васіль кветкі, а таму і сам вырошчваў іх. Новым кветкам даваў імёны.
Аднойчы ў яго садзе з’явілася новая кветачка. Была яна блакітнага колеру. Яна ўмела размаўляць і пры першым спатканні папрасіла Васіля, каб ён хутчэй даў ёй імя. Прыгожае, мілагучнае.
Доўга-доўга думаў Васіль і нарэшце разважыў, што назвы лепшай за Васілёк не прыдумаць.
Васіль з Васільком многа чаго не дагаварылі. Але аб новай кветачцы, якая да таго ж умее гаварыць, даведаўся туташні злосны пан. Ён і загадаў Васілю прынесці кветку да яго ў святліцу.
Пра гэтае няшчасце дачуўся і Васілёк. Ён таксама не хацеў жыць у злоснага чалавека і ператварыўся ў чырвоную нікім незаўважаную кветачку.
Азвярэлы пан люта пакараў Васіля, а напрыканцы мучэння загадаў укінуць яго цела ў рэчку. Так і загінуў Васіль, але кветачка — засталася. А людзі і перайменавалі сваё паселішча Васількамі — як памяць аб Васільку, Васілю і яго кветках.
kit036
27.03.2021
Глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. ён не хацеў дараваць сваёй маці. пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. глечыку гэта не . праз нейкі час маці выйшла замуж. але пачалася вайна, і маці з настачкай зноў засталіся адны. хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе.