Чаканне вясны Як вядома, у беларускім земляробчым календары старажытнае свята Гуканне вясны не мае дакладнай даты. У асобных раёнах яно прыпадала на першага сакавіка, але найчасцей наступленне вясны адзначалі на Дабравешчанне (сёмага красавіка па новым стылі). Ад вясны ў значнай ступені залежаў дабрабыт селяніна – і яе сустракалі надзвычай урачыста. Гукалі вясну па ўсіх правілах. Дзяўчаты выходзілі на высокае месца, палілі вогнішчы і спявалі гукальныя песні – вяснянкі. Узвышанае месца – горка ці бераг ракі, возера – звязвалася з пакланеннем сонцу, а таксама яно павінна было ўзмацніць эфект спявання, воклічу. У гонар сонца паліўся і агонь. У песнях дзяўчаты развітваліся з зімой, замыкалі яе і адмыкалі, запрашалі лета, а песні суправаджаліся гульнямі і карагодамі. Дзяўчаты гушкаліся на арэлях, каб хутчэй зазелянела і расквітнела зямля. Цікава, ці захоўваем мы, сучаснікі, народныя традыцыі і звычаі? Пацікавімся ў адзінаццацікласнікаў нашай школы, чаго яны чакаюць гэтай вясной? Пра гуканне вясны чула, але, на жаль, не прытрымліваюся гэтай традыцыі. Вясна для мяне – гэта прабуджэнне да жыцця. А жыццё не можа быць без цяпла і кахання. Няхай прыходзіць яна хутчэй ды запоўніць нашы душы. Вельмі паважаю народныя традыцыі і звычаі, але сам ніколі не прымаў удзел у такім мерапрыемстве. Вясну вельмі чакаю, бо гэта мая любімая пара года. Спадзяюся, што з надыходам вясны прыйдзе неўтаймаванае каханне, якое захопіць нас вясновым паўнаводдзем і панясе на прасторы жыцця. Яшчэ з маленства бабуля прывучыла нас шанаваць народныя традыцыі і звычаі. Таму кожны год уся наша сям’я ідзе гукаць вясну. Мы таксама палім вогнішча, спяваем песні. Ад вясны я чакаю новых знаёмстваў, новых сяброў, яркіх уражанняў і добрых эмоцый. Я ніколі не прымала удзел у гуканні вясны, але мне вельмі хацелася б. Спадзяюся, што ў мяне яшчэ будзе такая магчымасць. А ад вясны я чакаю добрага надвор’я, якое так часта падымае настрой і выклівае ўсмешку на твары. Менавіта ў гэтым годзе станоўчыя эмоцыі неабходны. Зусім мала часу засталося да паступлення. Гэта вельмі адказны і сур’ёзны момант у жыцці кожнага чалавека. Перажыванні, хваляванні… Падчас толькі прырода можа дапамагчы. Тым больш вясной, калі прырода аднаўляецца, прабуджаецца, хочацца пачаць усё занава. Вось мы робім першыя крокі да новага жыцця. Скончыліся вясеннія канікулы, і пачалася апошняя чвэрць. За плячыма будучых выпускнікоў адзінаццаць год вучобы. Наперадзе экзамены, здача цэнтралізаванага тэсціравання. Гэтая вясна абяцае многае. Так, хочацца верыць, што гэтаю вясною здарыцца шмат радаснага і прыемнага. Усё залежыць ад нас саміх. А чаго чакаеш ты, чытач? А я жадаю кожнаму, каб усе Вашы мары здзейсніліся. Марце і не сумнявайцеся ў заўтрашнім дні! Прыхадзі хутчэй, вясна: Ты – крылатая зарніца, Ты – прызыўная струна, Ты – прыветна, ты ясна, Гучнай радасці паўна… Прыхадзі хутчэй, вясна…
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Водгук на верш, каб зрабіць першы крок, патрэбна намрука маці; каб, спатыкнуўшыся, зноўку падняцца –вера ў дарогу; каб адчуць цяпло сонца –дружба; каб ня знаць адзіноцтва –радзіма. 1978