ответ:бескарыслівыя памочнікі
Падчас першай сусветнай вайны на канадскім эскадренным мінаносцы служыў сабака па мянушцы Кубрык, які адрозніваўся незвычайным слыхам. Пачуўшы шум варожай падводнай лодкі, які не ўхапілі суднавыя прыборы, ён даваў сігнал баявой трывогі.
Цяпер ніхто не скажа, колькі невядомых адважных сабак загінула падчас другой сусветнай, шукаючы міны і ратуючы з-пад абстрэлу параненых. Яны і сувязістаў замянялі, прабіраючыся ў недаступных для чалавека месцах.
Чалавек вучыць сабак шукаць людзей, якія трапілі ў бяду, пахаваных пад руінамі падчас землятрусаў і заваленых снежнымі абваламі ў гарах, знаходзіць карысныя выкапні, пасвіць хатні жывёлу.
У свеце нямала помнікаў сабакам. Жыхары аднаго італьянскага паселішча паставілі помнік сабаку па мянушцы Верны. На працягу доўгіх чатырнаццаці гадоў кожны дзень нязменна хадзiў ён сустракаць свайго гаспадара, забітага фашысцкай бомбай
Объяснение:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Утварыце дзеепрыслоуныя звароты и складзице з ими сказы. старайцеся каб атрымауся звязны тэкст; дайце яму загаловак. устаушы, памыушыся, заслаушы, зрабиушы, паснедаушы; идучы, слухаючы, адказваючы, выконваючы, працуючы.
Устаўшы з койкі, Маша пацягнулася і пайшла ў ванную. Памыўшыся ледзь цёплаю вадою, яна вярнулася ў свой пакой. Заслаўшы ложак, яна выйшла на кухню. Зрабіўшы сабе чай, Маша села за стол, дзе ўжо стаялі прыгатаваныя мамай духмяныя бліны. Хутка паснедаўшы, дзяўчынка пайшла ў школу.
Ідучы па сцежцы праз парк, яна разглядвала прыроду наўкол і цешылася, слухаючы спеў нейкае на дзіва галасістае птушачкі. Нават ужо ў школе, адказваючы верш на першым уроку, Маша быццам чула яе шчабятанне. Выконваючы практыкаванне, дзяўчынка раз за разам пазірала ў акно. Старанна працуючы, яна не забывала шукаць на вуліцы свайго знаёмага спевака.