У вершы «Литаписец...» Максім Багдановіч апаэтызаваў і ўславіў маладосць – самую прыгожую, самую радасную пару чалавечага жыцця, час светлых надзей і жаданняў. Рамантычны вобраз маладосці, незабыўных дзён чалавечай вясны, юнацкіх мар і парыванняў да высокага, прыгожага, ідэальнага з’яўляецца ідэйна-эмацыянальным асяродкам верша. Лірычнае перажыванне перадаецца як успамін аб красе перажытага. Юнацтва беззваротна прайшло, але ў душы лірычнага героя назаўсёды засталося самае дарагое, самае запаветнае, што ніколі не забываецца, – памяць аб шчасці кахання, аб першых сустрэчах, аб сіле і прыгажосці чалавечага пачуцця.
Галоўная паэтычная думка верша – сцвярджэнне шчасця чалавека быць вечна маладым, любіць і захапляцца красой гэтага чароўнага пачуцця – выказана ў апошняй, заключнай страфе, якая гучыць як гімн маладосці.
ответ:Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык.
Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям’і служачых.
Бацька – Адам Ягоравіч Багдановіч (1862–1940) у дзяцінстве насіў імя Адольф. Існуе версія, што яго хрысцілі ў касцёле, паводле каталіцкага абраду. Афіцыйна, на падставе дубліката метрычнага запісу, лічыцца, што ён быў ахрышчаны ў Халопеніцкай праваслаўнай царкве Барысаўскага павета (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці). Максімавага дзеда Юрыя (Ягора), беззямельнага селяніна, былога прыгоннага кухара маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у Глускім раёне Магілёўскай вобласці) прывёз у гэтую мясцовасць на службу памешчык.
Продкі Максіма Багдановіча насілі прозвішча Скокліч і толькі прадзед Максіма Лук’ян, прыгонны садоўнік, з цягам часу стаў падавацца ў дакументах як Багдановіч (Багдан) паводле прозвішча Нічыпара Багдановіча – айчыма свайго бацькі Сцяпана.
Объяснение:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Как разбивать слова на склады у бел мове? как понять что литара утварае склад? за-i-нтрыгаваць
Таму ў дадзеным выпадку падзел на склады будзе выглядаць так:
за-ін-тры-га-ваць
Літара і тут асобнага склада не ўтварае.