nikiforovako76
?>

Падарожник прасил з сабою((каму? ) и

Белорусская мова

Ответы

Nikishina
У нас позавчера было это упражнение:-) падародник прасил з сабою хлеба,падзякавау гаспадару и гаспадыне
mantseva

Навуковы стыль — функцыянальны стыль маўлення літаратурнай мовы, які мае шэраг агульных рыс, якія праяўляюцца незалежна ад характару пэўных навук (натуральных, дакладных, гуманітарных) і адрозненняў паміж жанрамі выказвання (манаграфія, артыкул, даклад, падручнік, курсавая праца і г. д.), што дае магчымасць казаць пра спецыфіку стылю ў цэлым. Разам з тым цалкам натуральна, што, напрыклад, тэксты пафізіцы, хіміі, матэматыцы прыкметна адрозніваюцца па характары выкладу ад тэкстаў па філалогіі ці гісторыі.

Навуковы стыль характарызуецца лагічнай паслядоўнасцю выкладання, упарадкаванай сістэмай сувязі паміж часткамі выказвання, імкненнем аўтараў да дакладнасці, сцісласць, адназначнасці пры захаванні насычанасці зместу.

Лагічнасць - гэта наяўнасць сэнсавых сувязяў паміж паслядоўнымі адзінкамі (блокамі) тэксту.Паслядоўнасцю валодае толькі такі тэкст, у якім высновы вынікаюць са зместу, яны несупярэчлівыя, тэкст разбіты на асобныя сэнсавыя адрэзкі, якія адлюстроўваюць рух думкі ад прыватнага да агульнага або ад агульнага к прыватнаму.Яснасць, як якасць навуковага маўлення, мяркуе зразумеласць, даступнасць.

Па ступені даступнасці навуковыя, навукова-навучальныя і навукова-папулярныя тэксты адрозніваюцца па матэрыяле.

Cannabikh
  Вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны - паход у будучыню. 
     «Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М. Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры. 
     Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі. 
     Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды. 
     Галоўнаму герою рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі. Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. А ўзімку, халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. I нікуды ён не ляціць... 
     Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны. 
     Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца. А як да справы - «я гэта ў кут». Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. Але толькі гаварыў. Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. Не пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?» 
     Іншы матыў невяртання ў роднае гняздо ў Цярэня, у якога там дзяцей «поўная хата, якія, можа, без кавалка хлеба сядзяць». «Цярэню і тут добра, не толькі яда ёсць, але і жанчын удосталь, што для яго немалаважна». Цынічна заяўляе ён Алесю: «Дзе мне добра - там і маё!» 
     Людзі, што страцілі інстынкт лёту ў роднае гняздо, -смецюхі, якія кіруюцца вантробна-страўнікавай псіхалогіяй «дзе мне добра, там і маё». Страціўшы з гэтым інстынктам і «святое штосьці», такія без вагання і душэўных пакут пераступаюць нават праз уласных дзяцей. 
     Зусім іншае ўсведамленне святога ў героя I. Мележа Васіля. У крытычны момант жыцця, калі ён стаяў перад выбарам, калі вёў спусташальны і знясільваючы бой з самім сабой, калі крывянілася, плакала і стагнала яго душа, кіраваўся не прынцыпам «дзе мне добра, там і маё». Былі ў яго хвіліны, калі здавалася, што ён гатоў кінуць усё «і ісці з Ганнаю па тое шчасце, што недзе ж і праўда, можа, ёсць, можа быць іхнім». У Ганны довады дастаткова пераканальныя: «Рукі е, рабіць умеем! Не прападзём нідзе, пабачыш! На зайздрасць усім жыць будзем!» Не толькі довады Ганны, а і ўсведамленне таго, што галоўная справа яго жыцця рушыцца няўмольнай сілай абставін, што грунт пад нагамі зыбаецца, схілялі Васіля да выбару жыць з каханай. Але ўтрымала менавіта святое і адказнасць за яго: «Ды і пра малое падумаць - як яму, бязбацькавічу няшчаснаму, быць, жывога бацьку маючы! А калі возьме яе хто - звядзе, гад які, за нішто чалавечка, бацькаву кроў!.. Васіль ніколі раней не думаў, што можа быць да некага такая жаласнасць. У душы заўсёды... чуў незвычайную чулую жаласнасць да малога. Дзівіўся, што можа зрабіць адзін дотык ціхага, цёплага цельца дзіцяці - і тады зашчымелі жаласць да малога і вінаватасць». 

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Падарожник прасил з сабою((каму? ) и
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*