Паходзіць Францыск з Полацка з купецкай сям'і. Бацька Лука і старэйшы брат Іван займаліся аптовым гандлем скурай, ад назвы якой (старажытны варыянт "скора"), верагодна, і пайшло іх прозвішча.Пачатковую адукацыю хлопчык атрымаў у Полацку ці сталічнай Вільні. У 1504 г. быў прыняты на факультэт свабодных навук Кракаўскага універсітэта - адной са старэйшых і лепшых навучальных устаноў Еўропы - і тут у 1506 г. атрымаў ступень бакалаўра свабодных мастацтваў. У час вучобы ў Кракаве Скарына ўсвядоміў навуковыя і асветніцкія магчымасці друкаванай кнігі, пазнаёміўся з багатай кніжнай прадукцыяй мясцовых і замежных друкарняў, з азамі тэхнікі друку. Вынаходніцтва каля 1440 г. кнігадрукавання - "мастацтва з усіх мастацтваў, навукі з усіх навук", як назваў яго "бацька" кнігадрукарства немец Ёхан Гутэнберг, з'яўляецца адным з найвялікшых дасягненняў чалавечай цывілізацыі. Рэвалюцыйная роля гэтага вынаходніцтва праявілася ў тым, што ўжо ў канцы ХV cт. у Еўропе дзейнічала звыш 200 друкарняў у 69 гарадах. Польшча стала другой пасля Чэхіі краінай, якая ўкараніла вынаходніцтва Гутэнберга. Відаць, менавіта ў Кракаве ў Скарыны выспела высакародная задума - даць і свайму народу друкаваную кнігу, прычым на яго ж роднай мове. Але пакуль набытага інтэлектуальнага досведу было мала, каб распачаць задуманую справу. Ён прагнуў новых ведаў, імкнуўся гнуць новыя навукі.Адсутнасць крыніц, на жаль, не дае магчымасці ў дэталях аднавіць усе этапы біяграфіі нашага славутага земляка. Дзе ён знаходзіўся і чым займаўся ў 1507-1511 гг., невядома. Аднак не падлягае сумненню, што ён працягваў адукацыю ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў (магчыма, у Кракаве, Празе ці Германіі), паглыбляў свае веды па філасофіі, праву, прыродазнаўству, медыцыне. Восенню 1512 г. Францыск прыбыў у Італію, у знакаміты Падуанскі універсітэт, ён ужо меў ступень доктара свабодных навук і быў сакратаром дацкага караля. 9 лістапада ў прысутнасці 24-х буйнейшых вучоных гэтага універсітэта Скарына быў экзаменаваны ў галіне медыцыны і адзінадушна прызнаны ў званні доктара медыцыны.У нашых ведах аб Скарыне, які ўжо дасягнуў вышынь еўрапейскай адукацыі, за 1513-1516 гг. - зноў прагал. Менавіта ў гэты час ён вырашыў прысвяціць сябе кніга-друкаванню. Заручыўшыся фінансавай падтрымкай землякоў з Вільні і Полацка: багатых віленскіх гараджан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, свайго брата Івана, ён паехаў у Прагу і там заснаваў друкарню, у якой паклаў пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню, выдаў 6 жніўня 1517 г. сваю першую кнігу - Псалтыр, а потым на працягу 1517-1519 гг. - яшчэ 22 кнігі Бібліі. Скарына выдаў іх з уласнымі прадмовамі і пасляслоўямі пад агульнай назвай "Библия руска". Выбар на карысць Бібліі быў зроблены таму, што ў тыя часы, калі грамадства на яго радзіме яшчэ ў цэлым не ўзнялося да разумення значэння свецкай кнігі, Біблія была самай прыдатнай кнігай для яго асветніцкай мэты. Еўрапейскія гуманісты, якім з'яўляўся і наш зямляк, лічылі Біблію свайго роду універсальным падручнікам, энцыклапедыяй, дзе чытач мог знайсці адказы на многія складаныя пытанні.Мова Скарынавых выданняў набліжана да беларускай, хоць у аснове сваёй заставалася царкоўнаславянскай. Кнігі выдадзены на высокім для таго часу паліграфічным узроўні, аздоблены гравюрамі, сярод якіх двойчы змешчаны ўласны партрэт першадрукара; сігнетам - друкарскім знакам Скарыны з выявай сонца, прыкрытага месяцам; арнаментаваны застаўкамі і канцоўкамі, што зрабіла іх унікальнымі помнікамі еўрапейскай кніжнай культуры і айчыннага мастацтва.
LYuBOV
05.03.2021
Чаго толькі ні перажылі нашы бацькі і дзяды, а ўсё роўна верылі і чакалі, што прыйдзе мір і шчасце, «не здаліся пякельнай бядзе». аўтар услаўляе цярпімасць беларускіх людзей, іх імкненне да лепшага. у душы кожнага чалавека жыве бог, ён ў цяжкую хвіліну не дапусціць таго, каб мы «знямелі, аглухлі, аслеплі». нават у душы самых апошніх людзей ёсць нешта светлае, хацелася б, каб яно перарасло ў магутнае, яркае святло, якое б адорвала ўсіх пяшчотай і дабрынёй. у сваім вершы аўтар закрануў актуальную для нашага часу праблему — праблему мовы, нібы просіць у «неба, у зорак і ў бога» вярнуць яе. 6н хоча, каб беларусы былі беларусамі, беларусь — беларуссю, каб ніколі больш не было на карце «северо-западного края». хаця с. грахоўскі і звяртаецца да бога, мне здаецца, што «заступіцца за лес беларусі» і не даць ей загінуць павінны мы — беларусы. гэта, на мой погляд, і ёсць галоўная ідэя твора. але ці зможам мы абараніць радзіму? каб паказаць, якімі бяздушнымі мы сталі, каб прымусіць чытача ўбачыць рэальнасць, аўтар дакарае нас: «знямелі, аглухлі, аслеплі». i ад гэтых слоў-сінонімаў становіцца цяжка на сэрцы. але ж у іх — праўда, якая заўсёды будзе з намі, пакуль не прачнецца ў нас адчуванне ўласнай годнасці і патрэбнасці радзіме. хай мы не напішам «а хто там ідзе? », хай не зможам, як янка купала, уздзейнічаць на людзей праз слова, але ўсё ж сваім імкненнем да шчасця станем карыснымі для любай беларуcі. гаворачы аб «зацяжных прыхаднях», усіх нашых ворагах, іх жудасных справах, аўтар ужывае больш дзеясловы («гналі», «вырвалі», «крышы», «карай», «лінчуюць»). i я думаю: як добра, што болынасці дзяцей напіага часу пашчасціла не сутыкнуцца з гэтай, як сказаў аўтар, «пякельнай бядой» і «лютай знявагай». ужываючы гэтыя эпітэты, паэт папярэджвае маладое пакаленне пра складанасці і цяжкасці, што абавязкова сустрэнуцца ў будучым. хай усё будзе не такім ужо страшным, але нельга бачыць свет толькі ў ружовым кодеры. аўтар вельмі часта ўжывае сказы з аднароднымі членамі. асабліва хочацца звярнуць увагу на першы сказ. аднародныя дапаўненні («волю», «долю», «мову», «душу», «зямлю») гавораць аб тым, як многа трэба яшчэ вярнуць беларускаму народу, як многа яшчэ трэба зрабіць. тэты верш мне не толькі спадабаўся, ён мяне ўразіў, бо тут ёсць усё: любоў і нянавісць, дабро і зло, вера і роспач, усё, што ўбірае ў сябе паняцце радзімы. але не трэба спадзявацца толькі на бога, бо чалавек павінен будаваць свае шчасце сам. i хочацца верыць, што лес беларусі будзе шчаслівы, што яна не загіне.