Прыйшла восень.З кожным днём становіцца халадней. Сонца свеціць, але не грэе. За дзень зямля не паспявае награвацца. Дні становяцца карацей, а ночы даўжэй. Рана цямнее. Лісце на дрэвах жоўкнуць і ападае. Уся зямля ўсыпаная якое апала лісцем. Радзеюць верхавіны дрэў. Не чуваць спеваў птушак. Высахла трава. Звялі кветкі. Неба часта пакрываецца цёмнымі хмарамі. Ідуць халодныя касыя дажджы. Дзьме рэзкі, пранізлівы вецер. Сабраны ўраджай у садах і гародах. На палях пуста. Толькі дзе-нідзе зелянеюць ўсходы озимины. Усё нагадвае аб тым, што прыйшла восень.
Гаврилаш
18.09.2020
Каго я лiчу сапраўдным сябрам У кожнага чалавека павiнен быць сябар. I не проста сябар, а сапраўдны сябар. Вы запытаецеся, чым адрознiваецца проста сябар ад сапраўднага? Наконт гэтага ў мяне ёсць уласныя думкi. На мой погляд, сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумев, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца. Даволi часта я чую прыкладна такiя словы: «Якiм цяжкiм стала жыццё. Якiмi злымi зрабiлiся людзi. Не людзi, а ваўкi. Сябар сябра гатовы прадаць за кавалак каўбасы. Ды й увогуле, — пра сяброў усе забываюць». З пачутага я раблю выснову: зразумела, час, у якi мы жывём, — складаны. А сяброўства, якое прадаецца за кавалак каўбасы, нельга называць сяброўствам. А аб тым, што ўсе забываюць пра сяброў, я мяркую так: не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзiць адзiн да аднаго ў госцi, галоўнае — прыйшоўшы да сябра са сваёю радасцю цi бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехi цi спачуванне тваёй бядзе. Сапраўдны сябар зробiць усё магчымае, каб дапамагчытабе, хоць словам, хоць справай. Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Лера. З Лерай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яйа са мною таксама. Не адзiн раз Лера дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiнча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Не так даўно я хварэла. Да мяне зайшлi мае аднакласнiцы. Сярод iх была i Лера. Дзяўчаты збiралiся пайсцi ў кiно. Расказвалi, колькi цiкавага чулi пра новы фiльм. Мне было сумна: таксама хацелася на вулiцу. Развiтаўшыся, усе пайшлi. Лера засталася. На мае запытанне яна сцiпла адказала: «Нешта не хочацца». А я ж добра ведаю, што пабачыць гэтую стужку Лера марыла ўжо даўно. Вы скажаце — такая дробязь не доказ сапраўднага сяброўства. А я упэўнена — яно праяўляецца менавiта ў дробязях. Мне хочацца бясконца гаварыць сваей сяброўцы: «Лера, ты самая добрая, самая чулая, самая свравядлiвая.