Наступіла восень . Лес змяніўся, нібы ў казцы. Быццам чараўнік прайшоў па ім з пэндзлікам і размаляваў лісце дрэў ў розныя колеры. Вярхушкі пераліваюцца разнастайнымі адценнямі — ад залатога і чырвонага да барвовага. І толькі елка на іх фоне красуецца сваёй зялёнай ігліцай.
Увосень у лесе не толькі прыгожа, але яшчэ і вельмі спакойна. Прырода, быццам жадаючы адпачыць пасля яркага летняга сонца, становіцца рахманай і празрыстай. Паступова заціхаюць вясёлыя птушыныя спевы, у лесе адчуваецца нейкі ўрачысты сум, калі прыходзіць разуменне таго, што хутка наступіць зіма. Але і яна не будзе вечнай, і пасля яе прыйдзе чыстая і светлая вясна.
Гэты кругазварот робіць восень прыемная парой, ад якой хочацца атрымліваць асалоду.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Стих про осень на белоруском языке, )
Ззяе сонейка ў небе,
Але вось зусiм не грэе.
Бачу я - трава на глебе
Зранку iнеем бялее.
Скончылася баб`е лета,
Лiсце з дрэў пааблятала.
Вельмi сумна бачыць гэта,
Восень позняя настала.
Кружыцца асеннi вецер,
Хмаркi ў небе разганяе.
Дождж часцей па лужах льецца,
Зiму ў госцi запрашае.